25 красавiка 2024, Чацвер, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбылося з беларускім рублём?

6
Што адбылося з беларускім рублём?

Нацбанк пракаментаваў вынікі гандлю за мінулы тыдзень.

Усе тры асноўныя замежныя валюты за мінулы тыдзень умацавалі свае пазіцыі падчас гандлю на Беларускай валютна-фондавай біржы, пішуць naviny.by.

Даляр: 0,0163 пункта (рост з 2,5591 да 2,5754 беларускага рубля).

Еўра: 0,075 пункта (з 2,7621 да 2,8371 беларускага рубля).

Расейскі рубель: 0,0361 пункта (з 3,276 да 3,3121 беларускага рубля за 100 расейскіх).

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валютаў, у якой удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра і еўра – 30 і 20%.

Нацыянальны банк падкрэсліў, што ў краіне захоўваецца рэжым плыўнага курсу і валютныя інтэрвенцыі будуць ажыццяўляцца ў абмежаваных аб'ёмах. Рэгулятар «прадоўжыць ажыццяўляць маніторынг сітуацыі і пры неабходнасці будзе ўжываць аператыўныя захады рэагавання».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках