29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэшскі хакейны трэнер пра беларускія «гульні падчас чумы»: Трагікамедыя!

7
Чэшскі хакейны трэнер пра беларускія «гульні падчас чумы»: Трагікамедыя!
МАРЭК СІКОРА

Марэк Сікора два сезоны кіраваў менскім «Дынама», але ўсё роўна не можа зразумець, што адбываецца ў Беларусі.

Усе спартыўныя спаборніцтвы ў свеце скасаваныя або перапыненыя з прычыны каранавіруса і толькі адна ўсходнееўрапейская краіна на чале з дыктатарам Лукашэнкам працягвае займацца спортам. Ды яшчэ і з гледачамі. «Іх падыход здзіўляе», - кажуць чэшскія хакеісты, якія працавалі ў Беларусі, з якімі пагаварылі журналісты выдання idnes.cz (пераклад -svaboda.org).

Былы трэнер Марэк Сікора два сезоны кіраваў менскім «Дынама» ў КХЛ, пасля чаго працаваў у клубе кансультантам. Нападнік Збынек Іргл тры гады гуляў за тую самую каманду, перш чым наважыў вярнуцца ў чэшскую экстралігу. Абодвум ёсць што расказаць пра Беларусь. І абодва дзівяцца таму, што цяпер адбываецца ў краіне.

«Гэта мяне здзівіла. Гэта амаль трагікамедыя. Мы тут чуем пра каранавірус дваццаць чатыры гадзіны ў дзень, потым вечарам уключаем навіны і бачым беларускую футбольную лігу», - сказаў Сікора.

«На жаль, кожная дзяржава сама вырашае, як дзейнічаць у сітуацыі, якая склалася. Мы бачылі нешта падобнае ў выпадку з Англіяй, якая спачатку таксама нічога не рабіла, але потым увяла захады. Нешта падобнае адбываецца цяпер у Беларусі, - мяркуе Іргл і дадае: Магчыма, яны не маюць так шмат тэстаў. Ці не хочуць мець. Так гэта выглядае».

Афіцыйных звестак у барацьбе з пандэміяй ў Беларусі няма, але ўлады налічылі 94 пацверджаныя выпадкі (у Чэхіі - амаль 1500).

«Але пытанне ў тым, ці праўда гэта. У гэтых краінах з тэхнікай заўсёды былі праблемы», - кажа Сікора. «Але я не хацеў бы іх недаацэньваць, людзі ў Беларусі не дурныя. Менавіта таму мяне бянтэжыць, што там гэтыя франты працягваюць гуляць у футбол, хакей. Я падумаў: чорт, што ж гэта значыць? Ці сапраўды яны такія легкадумныя?».

Што рэкамендуе кіраўнік Беларусі Лукашэнка ў барацьбе з пандэміяй? Піць гарэлку, працаваць у полі.

«Невядома, ці было гэта жартам. Але пандэмію, безумоўна, нельга недаацэньваць», - заклікае Іргл. «Лукашэнка непрадказальны. Раіць піць гарэлку, браць трактар і араць... Я сапраўды не ведаю, што пра гэта думаць», - дадае Сікора.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках