24 красавiка 2024, Серада, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такога ніколі не было»

12
«Такога ніколі не было»

БЧ знізіла перавозкі грузаў і пасажыраў, работнікам прапануюць браць адгулы і сыходзіць у адпачынкі.

Беларуская чыгунка знізіла перавозкі пасажыраў і грузаў на фоне пандэміі каранавіруса і праблем у розных галінах эканомікі. Частку персаналу могуць адправіць на чатырохдзёнку, піша naviny.by.

У апошні час Беларуская чыгунка сутыкнулася з шэрагам праблем. У грузавых перавозках назіраецца значнае зніжэнне абаротаў.

Паводле звестак БЧ, за два месяцы сёлета перавезена 18,1 млн тонаў грузаў. Гэта на 21,2% менш чым за аналагічны перыяд летась. Увоз грузаў знізіўся на 1,3% (да 2,4 млн тон), вываз - на 26,9% (да 6,4 млн тон), транзіт - на 39,3% (да 4,4 млн тон).

Зніжэнне грузавых перавозак адбылося праз скарачэнне паставак нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў. Афіцыйныя звесткі па гэтых пазіцыях пакуль ёсць толькі за студзень. Так, экспарт нафтапрадуктаў скараціўся на 69,6% (да 305,9 тысячы тон), калійных угнаенняў - на 32,8% (да 435,9 тысячы тон) у параўнанні са студзенем 2019 года.

Акрамя таго, знізіўся транзіт паміж Расеяй і Латвіяй, а таксама транзіт кантэйнерных цягнікоў, паведамляецца на старонцы «Вконтакте» супольнасці аб Беларускай чыгунцы.

«Упаў транзіт у краіны Балтыі. У дадатак сёлета зіма цёплая, таму цяпер няма вугалю, які ішоў праз нас. Па калію таксама ёсць праблемы, але нібыта яны пачынаюць трохі ўздымацца на ногі. Нафтавыя праблемы, натуральна, адбіліся. Раз няма перапрацоўкі, няма і адгрузкі. Увогуле, ёсць шмат фактараў. Але гэта яшчэ было цярпіма, калі б не закрыццё межаў. Гэта самае страшнае, што адбылося», - распавялі ў аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый (Дарпрафсож).

Праз пандэмію каранавіруса нашы суседзі закрылі межы. Часова спыненыя перавозкі пасажыраў паміж Беларуссю і Польшчай, Літвой, Латвіяй і Украінай. У Расею ходзіць толька два цягнікі: Менск - Масква і Берасце - Санкт-Пецярбург. Скараціліся і перавозкі пасажыраў унутры краіны.

«Унутраныя перавозкі ўсё жыццё былі стратнымі, а міжнародныя былі прыбытковымі, але іх проста не стала. Тыя два цягнікі, якія будуць хадзіць, сітуацыю не выправяць. Такога ніколі не было», - падкрэслілі ў Дарпрафсожы.

Там распавялі, што на фоне праблем, якія паўсталі некаторых работнікаў БЧ просяць браць адгулы і адпачынкі. Разглядаецца пытанне пра перавозку часткі персаналу на чатырохдзённы тыдзень.

«У кагосьці ёсць перапрацоўкі, у кагосьці яшчэ адпачынкі. На чатырохдзённы тыдзень мы пакуль не пераходзілі. Але пытанне такое прапрацоўваецца», - распавялі ў прафсаюзе.

Там адзначылі: калі будзе прынятая афіцыйная пастанова пра пераход на чатырохдзённы тыдзень, то яна закране далёка не ўсіх работнікаў, а ў першую чаргу тых, хто займаецца пасажырскімі перавозкамі. Такіх блізу 5 тысяч чалавек. Усяго на БЧ працуе больш за 70 тысяч чалавек.

«Калі і пяройдуць, то не ўсе. Тысячы дзве. У асноўным гэта закране тых, хто звязаны з перавозкамі пасажыраў. Гэта цягніковыя і лакаматыўныя брыгады і рамонтны персанал», - сказалі ў Дарпрафсожы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках