24 красавiка 2024, Серада, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

600 тысяч няякасных кітайскіх масак і рэспіратараў адклікалі з бальніц у Нідэрландах

5
600 тысяч няякасных кітайскіх масак і рэспіратараў адклікалі з бальніц у Нідэрландах
ФОТА: GETTY IMAGES

На міжнародным рынку цяпер шмат смецця.

Рэспіратары, якія павінны забяспечваць узровень абароны FFF2, няшчыльна прылягаюць да твару, а фільтры, якія павінны затрымліваць часціцы віруса, у іх занадта тонкія. Пра гэта паведамляе censor.net.ua са спасылкай на Нідэрландскае грамадскае вяшчанне NOS.

Усяго Нідэрланды закупілі ў Кітаі 1,3 млн масак і рэспіратараў. Амаль палова гэтай партыі - 600 тысяч - была прызнаная непрыдатнай да выкарыстання.

«Маскі былі адкліканыя, бо яны не адпавядаюць патрабаванням бяспекі. Яны дрэнна прылягаюць да твару або іх мембраны не функцыянуюць належным чынам, а фільтры, якія павінны затрымліваць вірус, вельмі тонкія», - паведамляе NOS.

Рэспіратары павінны забяспечваць абарону FFF2, але напраўду гэта «нейкі FFP 0.8 у лепшым выпадку», - сказала журналістам ананімная крыніца ў кіраўніцтве адной з бальніц.

«На міжнародным рынку цяпер шмат смецця. Ёсць людзі, якія спрабуюць скарыстацца цяперашнім крызісам і зарабіць шмат грошай», - пракаментаваў сітуацыю прэс-сакратар бальніцы св. Катарыны у Эйндховэне.

Нідэрланды адчуваюць сур'ёзны недахоп медыцынскіх масак. Праз гэта лекары вымушаныя стэрылізаваць аднаразовыя маскі і выкарыстоўваць іх па некалькі разоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках