29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі ад каранавіруса памёр адзін з дарадцаў Сарказі

3
У Францыі ад каранавіруса памёр адзін з дарадцаў Сарказі
ПАТРЫК ДЭВЕДЖАН

Патрык Дэведжан памёр ад наступстваў захворвання COVID-19 на 76-м годзе жыцця.

Патрык Дэведжан - адзін з дарадцаў Нікаля Сарказі ў яго бытнасць прэзідэнтам Францыі - памёр у ноч на нядзелю, 29 сакавіка, ад наступстваў захворвання COVID-19 на 76-м годзе жыцця. Пра гэта агенцтву AFP паведаміла прэс-служба палітыка, піша «Немецкая волна».

З яе звестак, Дэведжан паступіў у бальніцу 25 сакавіка, пасля станоўчага тэсту на каранавірус. Там за ім было ўстаноўленае кругласутачнае медыцынскае назіранне. Сам палітык напісаў 26 сакавіка ў Twitter, што «пацярпеў ад пандэміі» і змог асабіста пераканацца ў «выбітнай працы лекараў і медсясцёр».

Дэведжан нарадзіўся ў Францыі, яго маці францужанка, бацька - армянін з Турцыі, адкуль ён збег у Францыю падчас генацыду армян у Асманскай імперыі. Дэведжан быў актыўна залучаны ў палітычнае жыццё Францыі. У 2002 годзе яго прызначылі на пасаду міністра ў пытаннях мясцовага самакіравання, у 2004 годзе ён стаў міністрам прамысловасці. Палітык быў адным з набліжаных Сарказі і даваў яму парады што да аднаўлення краіны ад фінансавага крызісу 2008 года. У апошні час займаў пасаду старшыні рады дэпартамента О-дэ-Сен на поўначы Францыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках