25 красавiка 2024, Чацвер, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Створаны мультфільм «Заставайся дома, супергерой!», які тлумачыць дзецям сітуацыю з COVID-19

Створаны мультфільм «Заставайся дома, супергерой!», які тлумачыць дзецям сітуацыю з COVID-19

Важна данесці дзецям простымі словамі, што адбываецца ў свеце.

На канале Youtube з'явіўся створаны міжнароднай камандай анімацыйны фільм «Заставайся дома, супергерой!» паводле сцэнару брытанскай аўтаркі Сафіі Марш, які простымі словамі тлумачыць дзецям, што адбываецца. Даступныя версіі ўжо на сямі мовах, піша delfi.lv.

Паглядзіце гісторыю звычайнага хлопчыка Вільяма, які атрымаў шанец стаць супергероем, і абмяркуйце гэта са сваімі дзецьмі, заклікае каардынатар праекта Mydadreads Крыстапс Кулпе. Ён прапануе абмеркаваць з дзецьмі такія пытанні:

- Як клікалі галоўнага героя?

- Што абмяркоўвалася ў навінах?

- Якія змены адбыліся ў распарадку дня хлопчыка і яго сям'і?

- Як адчуваў сябе хлопчык?

- Што мама патлумачыла яму?

- Кім стаў хлопчык?

- Што трэба выкарыстоўваць хлопчыку, каб вырашыць вялікую праблему?

- Якія цікавыя рэчы прыдумаў хлопчык, каб застацца дома?

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках