19 красавiка 2024, Пятніца, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску таннеюць кватэры

47
У Менску таннеюць кватэры

Рынак нерухомасці перажывае не найлепшыя часы.

Практычна кожная другая ўгода куплі-продажу скасоўваецца - людзі не могуць дамовіцца праз курсавую розніцу. Калі сітуацыя зацягнецца, кошты жылля павінны пайсці на зніжэнне. Пакуль моцных зрухаў на рынку няма, аднак на другасным рынку ўжо з'явіліся аднапакаёвыя кватэры па 36 тысяч даляраў, хай і без рамонту. У снежні, напрыклад, прапаноў танней за 38,5 тысячы даляраў наогул не было. Як выглядаюць самыя танныя кватэры сталіцы і за колькі прадаюцца - у падборцы tut.by.

Цэнтральны раён

Кватэра размешчаная ў трохпавярховым цагляным доме 1959 года пабудовы на адрасе Нававіленская, 24. Плошча жылля - 25,8 квадратнага метра. Кватэра без рамонту. Прадаецца за 36 тысяч даляраў у эквіваленце, па 1 395 за квадратны метр.

Ленінскі раён

У цаглянай маласямейцы на вуліцы Сонечнай, 30/2, прапануюць кватэру плошчай 21 квадратны метр. Стан жылля дрэнны, гаворыцца ў аб'яве. Прадаецца за 37 тысяч даляраў у эквіваленце, па 1 762 за квадратны метр.

Маскоўскі раён

Кватэра размешчаная ў цаглянай сталінцы 1956 года пабудовы на вуліцы Хмялеўскага, 38, побач са станцыяй метро «Грушаўка». Плошча кватэры - 30 квадратных метраў. Прадаецца за 41 тысячу даляраў у эквіваленце, па 1 358 за квадратны метр.

Першамайскі раён

У хрушчоўцы на Валгаградскай, 59, прапануюць кватэру плошчай 31,3 квадратнага метра. Жыллё, гаворыцца ў аб'яве, патрабуе рамонту. Кошт - 42 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1 342 за квадратны метр.

Завадскі раён

У Шабанах на вуліцы Ротмістрава, 36/3, прапануюць «аднапакаёўку» ў панэльным доме 1991 года пабудовы. Плошча кватэры - 34 квадратныя метры. Прадаецца жыллё за 40,5 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1 181 за «квадрат».

Кватэра размешчаная ў панэльнай хрушчоўцы 1966 года пабудовы на вуліцы Райніса, 9. Плошча жылля - 30,6 квадратнага метра. У кватэры зроблены рамонт, а таксама была заменена сантэхніка і падлучаныя прыборы ўліку. Будучым уладальнікам застанецца кухонны гарнітур, гаворыцца ў аб'яве аб продажы. Кошт - 45 тысяч даляраў у эквіваленце, па 1 471 за квадратны метр.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках