18 красавiка 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды вясны

1
У Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды вясны

Цяплей за ўсё было ў Шчучыне і ў Гародні.

Тэмпературныя максімумы дня абнавіліся 2 сакавіка ў чатырох населеных пунктах, сведчыць параўнальны аналіз аператыўнай карты тэмператураў і архіва Белгідрамета, пішуць naviny.by.

У Ашмянах паветра прагрэлася да 10,7 градуса цяпла (было 10,3 у 1995 годзе), у Валожыне – да 9,9 (9,6 у 1992-м), у Езярышчы на крайняй поўначы краіны – да 9,7 (8,9 у 1995-м), у Нарачы – да 8,5 (7,9 у 2017-м).

У першы дзень вясны абнавіўся максімум у Мсціславе – 6,6 градуса (5,8 у 2017 годзе), аднак у гэтым горадзе метэастанцыя была абсталяваная толькі 12 гадоў таму, таму экстрэмумы абнаўляюцца часцей.

Цяплей за ўсё 2 сакавіка было ў Шчучыне (10,8), напярэдадні – у Гародні (10,5).

3 сакавіка, хутчэй за ўсё, таксама не абыдзецца без тэмпературных рэкордаў. Да прыкладу, у Менску чакаецца 9–11 градусаў цяпла, а гістарычны максімум дня складае 8,7 градуса (у 1995 годзе).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках