29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прыгналі аўтамабілі з Еўропы, а нам сказалі выкінуць іх на сметнік»

«Прыгналі аўтамабілі з Еўропы, а нам сказалі выкінуць іх на сметнік»

Чаму ДАІ адмаўляецца ставіць на ўлік машыны з-за мяжы.

Часам прыгон машыны з-за мяжы – гэта самае простае дзеянне. А вось як толькі аўто перасякае нашу мяжу, пачынаецца самае цікавае, пра што "Аўтабізнэс" раскажа ў гэтым матэрыяле.

"Інспектар ДАІ нешта ведае, але не дагаворвае"

Вольга: "4 снежня 2019 года наша арганізацыя набыла для ўласных патрэбаў у Польшчы Nissan Qashqai, а таксама Opel Vivaro – абедзве машыны 2018 года выпуску. 23 снежня 2019 года названыя аўтамабілі былі размытненыя ў пункце мытнага афармлення Магілёў-Белмытнясэрвіс Магілёўскай мытні, быў выплачаны ўтылізацыйны збор i iншыя неабходныя паводле заканадаўства плацяжы.

Потым аўтамабілі даставілі ў МРЭА УДАІ Магілёўскага аблвыканкама для пастаноўкі на ўлік. Аўтамабілі застрахавалі, таксама яны прайшлі неабходную зверку нумароў і былі прынятыя на ўлік у Магілёўскім АГВК (ваенкамат).

У той самы дзень пасля падання запытанага пакета дакументаў прадстаўніку фірмы было ў вуснай форме адмоўлена ў пастаноўцы двух аўтамабіляў на ўлік транспартных сродкаў. Пры ўдакладненні інфармацыі пра далейшыя дзеянні быў дадзены адказ: "выкінуць на сметнік свае машыны, на ўлік вы іх не паставіце. Рабіце на ўвезеныя аўтамабілі пасведчанне, якое выдаецца мытняй". Пры гэтым было зразумела, што інспектар ДАІ нешта ведае, але не дагаворвае да канца... Дзіўна.

Мы адправілі запыт у Магілёўскую мытню пра выдачу дакумента і неўзабаве атрымалі адказ, у якім гаварылася, што названае пасведчанне выдаецца толькі пры ўвозе аўтамабіля для асабістага карыстання, а мы завезлі на арганізацыю, гэта значыць для ўнутранага спажывання. І для аўтамабіляў, якія ўвезеныя на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь для ўнутранага спажывання, дакументаў, выдадзеных Магілёўскай мытняй раней, дастаткова.

Зноў у ДАІ з афіцыйным адказам з мытні – ізноў адмова без лішніх тлумачэнняў. Давялося запытаць пісьмовы адказ МРЭА УДАІ пра прычыны адмовы ў пастаноўцы на ўлік транспартных сродкаў. Адказалі так: не пададзеныя копіі ўхвалення тыпу транспартнага сродку або сведчанні пра бяспеку канструкцыі транспартнага сродку.

Ідэнтычны для дылера, але не для ДАІ

Прадстаўнік фірмы звярнуўся да афіцыйнага дылера Nissan з мэтай атрымання ўхвалення тыпу транспартнага сродку на Nissan Qashqai. Спецыялісты афіцыйнага дылера апавясцілі пра тое, што наш легкавы аўтамабіль Nissan Qashqai брытанскай зборкі ідэнтычны ў тэхнічных характарыстыках легкавым аўтамабілям Nissan Qashqai расейскай зборкі, і выдалі ўхваленне тыпу транспартнага сродку на такія аўтамабілі.

Накіравалі на адрас УДАІ заяву пра пастаноўку легкавога аўтамабіля Nissan Qashqai на ўлік і прыклалі копію ўхвалення тыпу транспартнага сродку, атрыманую ад дылера. Адказ ашаламіў: гэтае ўхваленне тыпу транспартнага сродку на наш легкавы аўтамабіль Nissan Qashqai не распаўсюджваецца. Пры гэтым няма ні адной спасылкі на які-небудзь нарматыўны прававы акт.

Шанцаў нуль?

Афіцыйны дылер Opel у Менску пры запыце ўхвалення тыпу транспартнага сродку на легкавы аўтамабіль Opel Vivaro паведаміў, што мадэль Vivaro не пастаўляецца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, вышэйпаказанага ўхвалення ў наяўнасці няма.

Пры звароце да афіцыйнага дылера Opel у Расейскай Федэрацыі быў дадзены адказ, што з 2015 года зборка аўтамабіляў гэтай маркі на тэрыторыі Расеі спыненая, у канцы 2019 года зборка адноўленая, аднак мадэль Vivaro ў продажы адсутнічае. Такім чынам, выдаць названае ўхваленне магчымасці няма.

Пры звароце да афіцыйных дылераў іншых марак аўтамабіляў з мэтай атрымання ўхвалення тыпу транспартнага сродку на аўтамабіль з аналагічнымі тэхнічнымі характарыстыкамі стала вядома, што падобныя маркі не збіраюцца на тэрыторыі Мытнага звязу. Гэта быў свайго роду тупік, знайсці выйсце з якога нам не ўяўляецца магчымым".

У адпаведнасці з п.36 гл.5 Тэхнічнага рэгламенту Мытнага звязу ТР МС 018/2011 "Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў" пры ацэнцы адпаведнасці тыпаў транспартных сродкаў, якія вырабляюцца ў рэжыме прамысловай зборкі, у якасці доказных матэрыялаў дазваляецца падача ўхвалення тыпу транспартнага сродку (ухваленне тыпу шасі) транспартных сродкаў (шасі) – аналагаў, вырабленых ва ўмовах іншай вытворчасці, пры ўмове падачы дакументаў, якія пацвярджаюць згоду вытворцы транспартных сродкаў (шасі) – аналагаў.

Выйсце ёсць – стаць дылерам

"Мы звярталіся ў розныя арганізацыі і лабараторыі, якія выдаюць дакументы, якія пацвярджаюць бяспеку канструкцыі транспартных сродкаў, – прадаўжае аповед Вольга. – Як нам растлумачылі, уся бяда ў тым, што мы ўвозілі аўтамабілі на юрыдычную асобу. Мы проста сталі закладнікамі сітуацыі.

Я ўяўляла сабе, што наша заканадаўства ў поўнай ступені адаптаванае для патрэбаў людзей і арганізацый, а фактычна набытыя намі нятанныя аўтамабілі, абсалютна легальна набытыя і прывезеныя ў Беларусь, ператварыліся ў дарагую цацку. Мы ж набылі машыны не ў Антарктыдзе, а ў еўрапейскай краіне, але фактычна з імі нічога зрабіць нельга. Назад гэтыя аўтамабілі ўжо не вернеш, а значыць, і грошы таксама.

У адной з акрэдытаваных лабараторый, якія займаюцца выдачай дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку канструкцыі транспартных сродкаў, нам адказалі: выхад у нашай фірмы адзін – стаць дылерам і атрымаць усе дазволы ад завода-вытворцы ў Вялікай Брытаніі, але пры самым спрыяльным варыянце гэта зойме шмат гадоў. Вось і атрымліваецца, што некаторыя мадэлі аўтамабіляў вядомых еўрапейскіх марак на ўлік паставіць у нас у краіне проста немагчыма. І гэта ў XXI стагоддзі.

З адказу ДАІ:

Мы заплацілі немалыя падаткі і мыты ў вызначаным законам парадку, іх у бюджэт залічылі, а выкарыстоўваць аўтамабілі мы не можам. У цяперашні час мы накіравалі зварот у МУС, рыхтуемся таксама звернецца ў адміністрацыю Лукашэнкі, бо падобных заканадаўчых пастак быць не павінна".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках