24 красавiка 2024, Серада, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: у Менску вайскоўцы рыхтуюцца да параду

53
Фотафакт: у Менску вайскоўцы рыхтуюцца да параду

Міністэрства абароны дапамагае распаўсюду каранавірусу тройчы на тыдзень.

У Менску ўжо усталёўваюць трыбуны да 9 траўня, а вайскоўцы рыхтуюцца да параду. Удзельнікі трэніруюцца тройчы на тыдзень. Як праходзіць падрыхтоўка, паведамляе Міністэрства абароны.

Цяпер пешая калона трэніруецца на пляцы Менскай вайсковай камендатуры, механізаваная - на аэрадроме «Ліпкі». На 5 і 7 траўня запланаваныя генеральныя трэніроўкі ў Менску.

У складзе пешай калоны пройдуць 22 парадныя разлікі: 20 беларускіх і па адным - ад Расеі і Кітая.

Для механізаванай калоны задзейнічаюць 185 адзінак тэхнікі, яна будзе складацца з 18 парадных разлікаў: 16 ад Беларусі і 2 ад Расеі. Першым паедзе танк Т-34, за ім - новыя і мадэрнізаваныя ўзоры вайсковай тэхнікі, лёгкабраняваныя аўтамабілі «Ліс» ад унутраных войскаў МУС, а таксама 27 найноўшых узораў узбраення і вайсковай тэхнікі ад Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта.

Ад Узброеных сіл Расеі пойдуць бронетранспарцёры БТР-82А і аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр».

Таксама над горадам праляцяць 42 самалёты: 34 ад Беларусі і 8 ад Расеі. Плануецца, што 9 траўня парад пройдзе вечарам і будзе доўжыцца блізу гадзіны.

У раёне стэлы ўжо пачалі ўзводзіць трыбуны.

Нагадаем, што ўсё гэта адбываецца на фоне пандэміі. Раней беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка расказаў, што, нягледзячы на ўсе «негатыўныя інфармацыйныя плыні», тэма святкавання Дня Перамогі ў краіне не згубіцца.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках