19 сакавiка 2024, aўторак, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падрыхтоўка да «Славянскага базару» ідзе поўным ходам

23
Падрыхтоўка да «Славянскага базару» ідзе поўным ходам
АЛЕСЬ КРУТКІН

Футбольныя матчы таксама ніхто не скасоўваў.

Пра гэта кажа вядомы блогер Алесь Круткін у новым відэа, прысвечаным успышцы заражэння Covid-19 у Віцебскай вобласці, піша тэлеграм-канал «Баста!».

- Сітуацыя ў Беларусі становіцца ўсё больш пагрозлівай.

Пандэмія каронавіруса ўдарыла па ўсёй краіне. Распавяду пра Віцебшчыну, дзе сам жыву, дзе жыве мая сям'я. Там усё вельмі сур'ёзна. За апошнія два дні паступілі сотні паведамленняў - ад блогераў, актывістаў, звычайных жыхароў. Паспрабуем разабрацца.

Усё пачалося з таго, што працаўнікі абутковай фабрыкі адправіліся ў Мілан. Вярнуліся ўжо заражаныя каронавірусам. Каранцінных мерапрыемстваў не праводзілася, яны хадзілі на працу, у крамы, іх дзеці хадзілі ў школы. На жаль, у Віцебску гэта распаўсюдзілася больш шырока, чым у іншых гарадах.

Цяпер чатыры бальніцы ў горадзе пераабсталяваныя для лячэння пнеўманіі: туберкулёзны дыспансер, скурна-венералагічны дыспансер, 1-я гарадская бальніца і былая чыгуначная. Усе яны запоўненыя пацыентамі з пнеўманіяй.

Відавочна, інфармацыі ў мясцовых уладаў больш, чым у нас. Глядзіце, усім супрацоўнікам міліцыі ў Віцебскай вобласці забаронены выезд з рэгіёну. Супрацоўнікі Віцебскага гарвыканкама праводзяць нарады анлайн. Чыноўнікі сядзяць па дамох.

А на нас - простых людзей - уладзе як была напляваць раней, так і цяпер. Актор вядомага віцебскага тэатра імя Якуба Коласа захварэў каронавірусам і памёр праз некалькі дзён пасля шпіталізацыі! Ён - вядомы чалавек. Факт яго смерці ўлады схаваць не змаглі, як і прычыну - у адрозненне ад тых, хто памёр нібыта ад пнеўманіі. Пры гэтым, ні рэпетыцыі, ні тэатральныя выступы не скасавалі. Як і футбольныя матчы, кірмашы, канцэрты. Падрыхтоўка да «Славянскага базару» ідзе поўным ходам.

Віцебскі гарвыканкам, аказваецца, яшчэ 27 сакавіка 2020 года прыняў пастанову аб увядзенні частковага карантыну на тэрыторыі абласнога цэнтра. Цікава, што на афіцыйным сайце гэты дакумент з'явіўся толькі праз тры дні. Ці рашэнне прынялі «прамінулай датай», ці пабаяліся публікаваць раней. Дакумент з'явіўся ў інтэрнэце пасля шматлікіх паведамленняў пра сітуацыю з каранавірусам на тэрыторыі Віцебскай вобласці і пра перапоўненасць мясцовых бальніц.

Мясцовая ўлада баіцца масавага заражэння на тэрыторыі вобласці, што не абміне ні чыноўнікаў, ні сілавікоў. І гэты страх становіцца мацнейшым за страх перад звар’яцелым дыктатарам, які кажа, што ніякага віруса няма. Раю яшчэ задумацца пра тых, за каго напраўду трэба баяцца - пра простых беларусаў. Мы вам ніколі не даруем смерцяў нашых блізкіх.

Блогерка з Віцебска Алена Янушкоўская паведамляе наступную інфармацыю: туберкулёзны дыспансер, інфекцыйная бальніца, часткова бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, трэстаўская і чыгуначная бальніцы. Усе бальніцы горада перапоўненыя! Сотні, а магчыма і тысячы віцяблян інфікаваныя!

Злачынная ўлада нахабна хлусіць. Вы можаце памерці, і вашы сваякі нават не даведаюцца ад чаго! Як салдаты на невядомых войнах! Атрад не заўважыў страты байца. Усім пішуць дыягназ пнеўманія. Ага. Вясновае абвастрэнне раптам. Запаленне хітрасці ў баязлівай злачыннай калгаснай мафіі.

Лекарка, супрацоўніца лабараторыі ў Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, апублікавала ў сацыяльных сетках адчайны заклік:

«Дарагія мае сябры! Дапамажыце выратавацца народу Беларусі! Я лекарка, працую ў Віцебску ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. У нашым горадзе сітуацыя пачала выходзіць з пад кантролю. Медыкі хутка не будуць спраўляцца з наплывам хворых. Шмат лекараў знаходзіцца ў шпіталях з запаленнямі лёгкіх! распаўсюдзьце гэтую інфармацыю ў сацыяльных сетках. Лічбы, тыя што падаюць у СААЗ, - абсалютна міфічныя».

Лекары, не маўчыце. Раскажыце праўду пра рэальных хворых. Гэта ж могуць быць і вашы сваякі, суседзі, і вы самі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках