18 красавiка 2024, Чацвер, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі новае сведчанне жыцця на Марсе

4
Навукоўцы назвалі новае сведчанне жыцця на Марсе
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Навукоўцы западозрылі ў малекул з Марса біягеннае паходжанне.

Малекулы пад назвай тыафены, выяўленыя на Марсе, могуць быць сведчаннем наяўнасці біялагічных арганізмаў на старажытным Марсе і прадуктаў іх жыццядзейнасці. З такім меркаваннем выступілі спецыялісты з Бэрлінскага тэхнічнага ўніверсітэта. З іх слоў, выяўляючы такія рэчывы на Зямлі, іх амаль заўсёды разглядаюць як вынік дзейнасці бактэрый у якасці асноўнай версіі, паведамляе mk.ru.

Зрэшты, спецыялісты прызнаюць, што падзенне метэарытаў або некаторыя іншыя працэсы могуць прыводзіць да з'яўлення тыафенаў, так што лічыць новае даследаванне доказам наяўнасці жыцця на старажытным Марсе, прынамсі, заўчасна.

Навуковая праца была апублікаваная ў часопісе Astrobiology.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках