25 красавiка 2024, Чацвер, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўзнагародзіў экс-губернатарку Пецярбурга ордэнам Францішка Скарыны

45
Лукашэнка ўзнагародзіў экс-губернатарку Пецярбурга ордэнам Францішка Скарыны
Фота: ТАСС

Ордэн атрымала Валянціна Матвіенка.

Лукашэнка ўручыў старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расеі, якая займала восем гадоў пасаду губернатара Санкт-Пецярбурга Валянціне Матвіенцы ордэн Францішка Скарыны, паведамляе БелТА.

Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў яшчэ вясной 2019 года, аднак уручылі ўзнагароду толькі сёлета, 5 сакавіка, падчас ягонай сустрэчы з В. Матвіенкай у Палацы Незалежнасці ў Менску.

- У кабінеце я не ўручаю нікому ўзнагароды, акрамя сваіх людзей, - сказаў Лукашэнка. - Вельмі рады, што вы прыехалі.

Асаблівую камічнасць cітуацыі надае вядомая заява Лукашэнкі пра беларускага першадрукара, чыё імя носіць ордэн:

«Чаго мы саромеемся? Скарына быў не толькі беларус, ён жыў і ў Піцеры, і тварыў там, расейцы з гонарам пра яго кажуць.

Нагадаем, што Францішак Скарына жыў у 1490-1541 гадах, а горад Пецярбург быў заснаваны ў 1703-м.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках