28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Гародні кіроўцы едуць на высокі бардзюр, каб даць дарогу «хуткай»

7
Відэафакт: У Гародні кіроўцы едуць на высокі бардзюр, каб даць дарогу «хуткай»

Аўтамабілісты пастараліся забяспечыць праезд медыкам.

У Сеціве апублікавалі відэа, як сёння раніцай у Гародні кіроўцы прапускалі «хуткую дапамогу», якая спяшалася да збітай жанчыны ля танка. Кіроўцы на легкавушках сталі «заскокваць» на бардзюр, абы забяспечыць праезд аператыўнаму аўтамабілю. У такія моманты хочацца крыкнуць - «Брава», піша сайт newgrodno.by.

- «Хуткая» выехала перада мной з вуліцы Сацыялістычнай на Кірава, а на святлафоры каля Фарнага шэсць легкавікоў стаялі на чырвоны сігнал. Кіроўцы заўважылі «хуткую» яшчэ ад павароту, сталі раз'язджацца і залазіць на высокі тратуар. З боку выглядала моцна, малайцы! - кажа аўтар відэа.

Дарэчы, такіх відэа з дарог Гародні ўжо шмат, што кажа аб высокай свядомасці аўтамабілістаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках