19 красавiка 2024, Пятніца, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілон Маск: Эра знішчальнікаў мінае

45
Ілон Маск: Эра знішчальнікаў мінае
ФОТА: DEFENSENEWS.COM

Заснавальнік SpaceX распавёў, як можна рэвалюцыянізаваць паветраны бой.

Заснавальнік кампаніі SpaceX Ілон Маск узяў удзел у сімпозіуме Асацыяцыі ВПС на тэму вайны ў паветры. Падчас гэтага мерапрыемства адбылася гутарка паміж Маскам і генерал-лейтэнантам Джонам Томпсанам, які ўзначальвае Цэнтр касмічных і ракетных сістэм, паведамляе defensenews.com.

Томпсан спытаў Маска, ці ёсць у яго якія-небудзь наватарскія ідэі аб тым, як можна рэвалюцыянізаваць паветраны бой. Маск адказаў: «Аўтаномная беспілотная вайна - гэта будучыня. Справа не ў тым, што я хачу, каб будучыня была такой, а ў тым, якой яна будзе. Эра знішчальнікаў мінула. Так, эра знішчальнікаў знікае. Гэта беспілотнікі».

Прыглушаны смех пракаціўся ў зале.

Далей Ілон Маск растлумачыў сваю пазіцыю. На ягоную думку, штучны інтэлект, імаверна, будзе самай трансфармаванай тэхналогіяй цягам найбліжэйшых пяці гадоў. Ён заклікаў ВПС ЗША ісці на вялікія рызыкі, каб дамагчыся «радыкальных вынікаў».

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках