19 красавiка 2024, Пятніца, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актор з «Зорных войнаў» памёр ад каранавіруса

Актор з «Зорных войнаў» памёр ад каранавіруса

За апошнія дні ў Вялікабрытаніі памерлі ад COVID-19 380 чалавек.

Актор і выкладчык сцэнічнай мовы Эндру Джэк памёр ад каранавіруса ў Вялікабрытаніі. Пра гэта 31 сакавіка паведаміла газета Evening Standard (пераклад - korrespondent.net).

Як адзначыла агентка актора, Джэк быў шпіталізаваны ў клініку Святога Пятра ў Чэртсі і памёр ад COVID-19 раніцай 31 сакавіка.

Жонка актора Габрыэль Роджэрс у гэты час знаходзілася ў Аўстраліі на карантыне, праз гэта не змагла развітацца з мужам. Яна напісала ў Twitter, што заражэнне каранавірусам ў Джэка дыягнаставалі два дні таму.

Эндру Джэк сыграў у двух эпізодах «Зорных войнаў» - «Абуджэнне сілы» і «Апошнія джэдаі».

У якасці пастаноўшчыка мовы ён працаваў з больш як 200 акторамі.

Джэк быў задзейнічаны ў здымках трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» для стварэння акцэнтаў розных насельнікаў Міжзем'я. Менавіта ён навучыў актораў гаварыць па-эльфійску.

Таксама Джэк распрацаваў акцэнты для актораў фільма «Троя» Вольфганга Петерсэна.

Нагадаем, паводле апошніх звестак універсітэта Джонса Гопкінса, у Вялікабрытаніі зафіксавалі больш за 25 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 1,7 тысячы чалавек. За апошнія дні ў Вялікабрытаніі памерлі ад каранівіруса 380 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках