11 лiпеня 2020, Субота, 5:21
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Смалявіцкую лякарню рыхтуюць да прыёму заражаных COVID-19 з Менскай вобласці

11
«Баста»: Смалявіцкую лякарню рыхтуюць да прыёму заражаных COVID-19 з Менскай вобласці

Вызваленыя ўсе пяць паверхаў будынка, блізу 500 ложкаў.

Смалявіцкую цэнтральную раённую лякарню рыхтуюць да карантыну і прыёму заражаных з іншых гарадоў Менскай вобласці. Вызваленыя ўсе пяць паверхаў будынка, блізу 500 ложкаў. Пра гэта паведаміў чытач тэлеграм-канала «Баста» са Смалявічаў:

- Праз загружанасць менскіх бальніц і барысаўскай «інфекцыёнкі» прыйшлі «ўказанні» накіроўваць частку пацыентаў з Менскай вобласці з падазрэннем на каранавірус у Смалявічы. Учора нашу Смалявіцкую ЦРБ пераабсталявалі ў «інфекцыёнку». Выпісалі ўсіх, каго можна, астатніх перасялілі ў стары трохпавярховы корпус. Цяпер свабодна пяць паверхаў для прыёму пацыентаў з Covid-19. Ложкаў пад 500.

На першым паверсе з аддзялення фізіятэрапіі зрабілі інтэрнат для медыкаў. На браму ўсталявалі трывожную кнопку. Народ на неўрозе. Многія панеслі заявы на звальненне. Сродкаў індывідуальнай абароны - у абрэз. Толькі на адну змену трэба блізу 240 аднаразовых камплектаў. Аднаразовыя касцюмы тонкія, вельмі лёгка рвуцца. Падрыхтавалі ўсе наяўныя ў запасе ПЧК-4 (супрацьчумныя камплекты) бо яны пашыты з шчыльнай тканіны.

Шпіталь рыхтуюць да карантыну.