19 красавiка 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі забаранілі вывозіць грэчку, часнок і цыбулю

12
З Беларусі забаранілі вывозіць грэчку, часнок і цыбулю

Такую пастанову прыняла камісія ЕАЭС у сувязі з каранавірусам.

У сувязі з каранавірусам з Еўразійскага эканамічнага саюза часова забаронены вываз некаторых тыпаў прадуктаў харчавання. Пастанова была прынятая 31 сакавіка падчас пасяджэння калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, піша сайт euroradio.fm.

Пад забарону на вываз патрапілі цыбуля, часнок, рэпа, жыта, рыс, грэчка, проса, крупы, мука грубага памолу і гранулы з зерня злакаў, абдзёртае грэцкае зерне, гатовыя харчовыя прадукты з грэчкі, драблёныя і няздробленыя соевыя бабы і насенне сланечніку. Забарона на іх вываз будзе доўжыцца да 30 чэрвеня.

Гэта пастанова ўвойдзе ў дзеянне праз 10 дзён з дня публікацыі на сайце ЕЭК (31 сакавіка).

Забарона на экспарт прадуктаў харчавання не першы такі захад, прыняты падчас пандэміі каранавіруса. Раней Савет ЕЭК забараніў вываз з ЕАЭС медыкаментаў і сродкаў індывідуальнай абароны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках