1 чэрвеня 2020, панядзелак, 23:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO распрацавала новы пакет падтрымкі Украіны і Грузіі

3
NATO распрацавала новы пакет падтрымкі Украіны і Грузіі
ЕНС СТОЛТЭНБЕРГ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Ён будзе прыняты міністрамі замежных справаў краінаў Альянсу.

Міністры замежных справаў краінаў-чальцоў NATO ў чацвер прымуць новы пакет дапамогі для Украіны і Грузіі.

Як паведамляе eurointegration.com.ua, пра гэта на онлайн-прэс-канферэнцыі ў сераду абвесціў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.

Столтэнберг анансаваў парадак дня пасяджэння міністраў замежных справаў краінаў-чальцоў Альянсу, якое адбудзецца 2 красавіка ў фармаце відэаканферэнцыі.

Паводле ягоных словаў, у сувязі са зменай фармату сустрэчы на відэаканферэнцыю, яе позва была адкарэктаваная.

"Хоць у нас не будзе сустрэчы з Грузіяй і Украінай, я чакаю, што кіраўнікі МЗС падтрымаюць новы пакет дапамогі, які ўзмоцніць нашу палітычную і практычную падтрымку абедзвюх краінаў", – сказаў Столтэнберг.

"Я чакаю, што міністры ўхваляць новы пакет падтрымкі для Грузіі і Украіны, каб больш умацаваць наша партнёрства, уключаючы вучэнні ў Чарнаморскім рэгіёне, які з'яўляецца стратэгічна важным для NATO", – дадаў ён

Паводле словаў Столтэнберга, ухвалены ў чацвер пакет будзе дадатковым да ўжо існага.