23 красавiка 2024, aўторак, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер «Нёмана» падтрымаў байкот футбольных заўзятараў

9
Галоўны трэнер «Нёмана» падтрымаў байкот футбольных заўзятараў
ІГАР КАВАЛЕВІЧ
ФОТА: FCNEMAN.BY

Ігар Кавалевіч раскрытыкаваў спартовых чыноўнікаў.

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч цалкам падтрымаў ініцыятыву фанатаў клуба аб тым, каб не прыходзіць на матчы праз эпідэмію. Але пры гэтым зноў раскрытыкаваў кіраўніцтва АБФФ, якое, на думку трэнера, павінна спыніць падвойныя стандарты, паведамляе «Трибуна».

- Вядома, падтрымліваю фанатаў. Мы, па-першае, гуляем для гледачоў. І акрамя футбола ёсць яшчэ асабістае жыццё, сямейныя абставіны. Людзі цікавяцца інфармацыяй у свеце, у краіне. І свае заявы з нагоды стаўлення да сітуацыі, якая складваецца ў беларускім футболе, я выказаў тэлеканалу «Беларусь 5» пасля матчу з «Іслаччу».

Федэрацыя забараняе вітацца за рукі, але пры гэтым не забараняе гуляць. АБФФ павінна спыніць падвойныя стандарты. Або гуляць, або не гуляць. Можаце спасылацца на маю заяву тэлеканалу. А што тычыцца заявы фанатаў, гэта трэба пытацца ў іх. Але, паўтаруся, я іх падтрымліваю.

Нагадаем, рэдакцыя сайта Charter97.org у знак пратэсту спыніла асвятляць спартовыя спаборніцтвы ў Беларусі. Мы пратэстуем супраць пастановы ўладаў праводзіць спаборніцтвы з гледачамі ў разгар эпідэміі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках