20 красавiка 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі распавялі, як не набраць вагу падчас карантыну

4
Дыетолагі распавялі, як не набраць вагу падчас карантыну

Не забывайце пра фізічныя нагрузкі.

Дыетолагі мяркуюць, што падчас вымушанай самаізаляцыі, якая ўводзіцца ў большасці рэгіёнаў Расеі ў сувязі з распаўсюдам новага каранавірусу, жыхарам краіны трэба збалансаваць рацыён і імкнуцца больш рухацца. Пры гэтым, як распавялі ТАСС адмыслоўцы, не трэба сур'ёзна абмяжоўваць сябе ў ежы.

Дома чалавек марнуе менш энэргіі, значыць, есці трэба таксама менш. Пры гэтым рацыён усё адно павінен уключаць усе неабходныя пажыўныя рэчывы - бялкі, тлушчы, вугляводы, мяркуюць спецыялісты. «Пра тлушчы не гаворым, у нас іх дастаткова, ежа тлустая. Бялкі - гэта мяса, рыба, малако і малочныя прадукты, яйкі. Вугляводы - гэта гародніна і садавіна. То бок, у нас павінна быць мясныя стравы абавязкова з агароднінным гарнірам», - кажуць лекары.

Са слоў лекараў, агародніннага гарніру павінна быць больш, бо ён займае значны аб'ём у страўніку, і пачуццё насычэння прыходзіць хутчэй. Такім чынам чалавек менш з'ядае, а каларыйнасць гародніны значна ніжэйшая, чым макаронныя вырабы або крупы.

Лекары дадалі, што дома апетыт расце ад таго, што няма чаго рабіць, але пазбегнуць набору вагі можна, калі харчавацца пакрысе і часта - як мінімум не радзей, чым тройчы на дзень. «Перакусы павінны быць абавязковыя. Чым часцей чалавек прымае ежу, тым менш энэргіі засвойваецца з кожнага наступнага прыёму», - дадалі дыетолагі.

Як падкрэслілі лекары, у якасці прамежкавых прыёмаў ежы выдатна падыходзяць прадукты, у якіх мала вугляводаў, у тым ліку малочныя прадукты, тварог, сырнікі, несалодкія ёгурты. «Перакусваць трэба такімі прадуктамі, у якіх мала вугляводаў, каб не падвышаўся ўзровень інсуліну ў крыві. Таму што інсулін спрыяе сінтэзу тлушчу, тармозіць яго распад. Калі гэта будзе гародніна і садавіна, акрамя карысці, нічога не будзе, бо гэта абалоніна, якая вельмі неабходная, а ў нас яе дэфіцыт», - адзначаюць спецыялісты.

Дыетолагі таксама мяркуюць, што зніжэнне каларыйнасці рацыёну і дастатковая колькасць бялкоў дазволіць падтрымаць арганізм у цяперашняй сітуацыі. «Для таго, каб падтрымаць арганізм, патрэбныя бялкі, патрэбен вітамінна-мінеральны комплекс абавязкова штодня. Ну і, вядома, у рацыён больш гародніны і садавіны ў сырым выглядзе, каб кішэчнік працаваў добра і стабільна», - мяркуюць лекары.

Ад чаго адмовіцца і як піць

Пры гэтым, са слоў дыетолагаў, адзін з самых папулярных прадуктаў для перакусаў - банан - не вельмі добра падыходзіць для гэтай мэты. «У бананах досыць шмат вугляводаў, якія хутка засвойваюцца. Бананамі перакусваць не трэба. Трэба абмежаваць тыя садавіну і гародніну, у якіх шмат засваяльных вугляводаў. Гэта вінаград, салодкія персікі, салодкія дыні, інжыр», - распавяла спецыялістка.

Яна таксама параўнала авакада па каларыйнасці з салам і рэкамендавала асцярожней да яго ставіцца. «Колькасць тлушчу ў авакада - ад 17% да 40%. Гэта як кавалак сала наогул з'есці. Так, авакада няшкодны, але трэба разумець, што вы дадаяце тлушч», - перасцерагаюць дыетолагі.

«Менш салодкага, менш тлустага, можна такі просты сняданак з кашы (аўсянай, геркулесавай), не вельмі тлустае малако. Хлеба не трэба баяцца, калі на яго не мазаць вельмі вялікі кавалак тлушчу. Хлеб - гэта аснова нашага рацыёну, як і кашы» , - мяркуюць дыетолагі.

Людзям з лішняй масай таксама не варта піць занадта шмат вады, адзначаюць спецыялісты. У ідэале піць трэба роўна столькі, колькі хочацца, бо арганізм атрымлівае вадкасць і з ежы таксама. «Атлусценне - гэта не лішні вага, а лішні тлушч. Трэба мышцы захоўваць, а тлушч прыбіраць. Арганізм спрабуе падтрымліваць сталасць унутранай асяроддзя, нам, напрыклад, горача - мы пацеем, холадна – нас трасе. Калі вадкасць трохі абмяжоўваць, арганізм сам выпрацуе вадкасць, якая яму неабходная - тлушч распадаецца, і ўтворыцца вада», - растлумачылі лекары.

Актыўнасць

Каб заставацца здаровымі і не набраць вагу за час самаізаляцыі, не варта забываць і аб фізічнай актыўнасці, нагадваюць дыетолагі. «Вельмі важна пераадолець абмежаванні рухомасці. Трэба нейкім чынам рухацца. Гімнастыка, хадзіць па пакоях. І плюс да гэтага павінен выконвацца нейкі разумны рэжым ежы, улічваючы, што вялікай фізічнай актыўнасці няма», - раяць дыетолагі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках