28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СААЗ раскрытыкавала беларускае Міністэрства аховы здароўя за маўчанне

47
СААЗ раскрытыкавала беларускае Міністэрства аховы здароўя за маўчанне

Інфармацыя павінна быць рэгулярная і адкрытая.

Прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Батыр Бердыклычаў раскрытыкаваў беларускае Міністэрства аховы здароўя. На ягоную думку, міністэрству трэба палепшыць працу з інфармаванасцю грамадзян пра сітуацыю з каранавірусам у краіне.

«Насельніцтва павінна мець поўную інфармацыю пра рызыкі і пра тое, як сітуацыя развіваецца і якія захады прымаюцца. Недахоп інфармацыі можа справакаваць страх», - прыводзіць tut.by словы Бердыклычава.

Інфармаваць насельніцтва аб распаўсюдзе каранавірусу, на думку Бердыклычава, вельмі важна. Інфармацыя павінна быць рэгулярная і адкрытая.

Як паведамлялася раней, Міністэрства аховы здароўя перастала падаваць звесткі пра агульную колькасць выпадкаў каранавірусу ў Беларусі. Раней гэтыя лічбы агучваліся адзін раз на два-тры дні. «Мы абмяркоўваем з Міністэрствам аховы здароўя гэтае пытанне. І, вядома, думаем, што калі б падача інфармацыі была больш рэгулярнай і поўнай, было б значна лепш. Наша рэкамендацыя досыць выразная і моцная - палепшыць гэты кампанент, адназначна», - пракаментаваў прадстаўнік СААЗ.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках