25 красавiка 2024, Чацвер, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Расея не стане павялічваць здабычу нафты

9
Bloomberg: Расея не стане павялічваць здабычу нафты

Гэта можа стаць сігналам да коштавай вайны з Савудаўскай Арабіяй.

Расея не стане павялічваць аб'ёмы здабычы нафты з 1 красавіка пасля заканчэння абмежавальных дамоўленасцей з АПЕК. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы. Паводле іх звестак, гэта можа стаць сігналам да коштавай вайны з Савудаўскай Арабіяй, паведамляе «Радыё Свабода».

Суразмоўцы Bloomberg распавялі, што Эр-Рыяд нарошчвае аб'ёмы вытворчасці нафты пасля развалу ўгоды з АПЕК у пачатку сакавіка. Савудаўская Арабія прапаноўвала скараціць здабычу сыравіны, каб падтрымаць эканоміку на фоне пандэміі COVID-19. Расея намагала на захаванні аб'ёмаў на ранейшым узроўні. У выніку кошты сыравіны з пачатку сакавіка знізіліся прыкладна на 50 адсоткаў.

Адзін з расейскіх высокапастаўленых чыноўнікаў распавёў Bloomberg, што ў цяперашняй сітуацыі Расеі не мае сэнсу нарошчваць аб'ёмы здабычы. Пры гэтым раней расейскі міністр энэргетыкі Аляксандр Новак заяўляў, што Расея можа павялічыць здабычу нафты на 200-300 тысяч барэляў за дзень.

3 сакавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон правядзе перамовы з Масквой і Эр-Рыядам для прыпынення падзення коштаў нафты. Кіраўнік Белага дома ўжо ўздымаў гэтае пытанне ў тэлефонных размовах з прэзідэнтам Расеі і наследным прынцам Савудаўскай Арабіі. Са слоў Трампа, бакі гатовыя да дыялогу. Пра тое, якія крокі могуць быць прынятыя для стрымлівання падзення коштаў сыравіны, пакуль не паведамляецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках