23 красавiка 2024, aўторак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекарка: Лёгкія ў цяжкіх хворых на каранавірус «згараюць» за дзень

15
Лекарка: Лёгкія ў цяжкіх хворых на каранавірус «згараюць» за дзень
ФОТА: ISTOCKPHOTO/KADMY

Эпідэмія COVID-19 - адна з самых страшных у гісторыі.

Пра тое, як выглядае сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса ў розных краінах і што адбываецца з цяжкімі хворымі, у інтэрв'ю svpressa.ru распавяла расейскі лекарка вышэйшай катэгорыі Вольга Дземічава, эндакрынолаг, сталы чалец EASD (Еўрапейскай асацыяцыі для вывучэння цукровага дыябету):

- Лічбы, якія нам даюцца – паводле колькасці пнеўманій, з іх пацверджаных пнеўманій, выкліканых каранавірусам, плюс лічбы, прадстаўленыя аб выяўленых, лабараторна-пацверджаным інфікаваным - вядома, як у кожнай краіне, не адлюстроўваюць поўную карціну. Няма звестак пра людзей, якія гэтай інфекцыяй ужо перахварэлі лёгка ці бессімптомна, або якія хварэюць цяпер, паралельна з тымі, у каго каранавірус выяўлены.

Гэта эпідэмія, і гэта - страшна. Лекары пішуць, што ім даводзіцца вельмі цяжка. Пішуць, што велізарная колькасць хуткіх - прывозіць у дзень больш за 70 пацыентаў у прыёмны пакой. Гэта вельмі вялікае паступленне нават для гіганцкай лякарні.

Яны пішуць, што шмат людзей знаходзіцца ў рэанімацыі, на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пішуць, як цяжка цячэ гэтая пнеўманія: ад моманту патрэбнасці ў штучнай вентыляцыі лёгкіх да канстатацыі смерці праходзіць часам дзень. Лёгкія «згараюць» ад гэтай інфекцыі.

Вось пра гэта цяпер трэба думаць. Сапраўды, калі каранавірусная хвароба цячэ з клінічна разгорнутай карцінай - гэта цяжкая хвароба. Так, гэта невялікі адсотак ад тых, хто інфікаваны. Але тыя, каму не пашчасціла пайсці па лёгкім сцэнару - гэта вельмі цяжкія пацыенты.

Таму свет і рэагуе так на гэтую эпідэмію. Калі б не было гэтых пнеўманій, калі б мы маглі лячыць гэта захворванне - была б зусім іншая рэакцыя.

Пакуль лекаў няма. Ёсць здагадкі, што можна прызначаць, развагі аб асобных прэпаратах, што яны эфектыўныя. Мы вучымся ў працэсе лячэння і назапашвання досведу - свайго і замежнага. Але пакуль няма ні якасных клінічных даследаванняў, ні упэўненых рэкамендацый для вядзення гэтай паталогіі. Гэта страшна, бо хварэюць многія.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках