28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асяродкі COVID-19 - у санаторыях і дамах адпачынку: новая інфармацыя з рэгіёнаў Беларусі

19
Асяродкі COVID-19 - у санаторыях і дамах адпачынку: новая інфармацыя з рэгіёнаў Беларусі

Лекары ў ахоўных касцюмах забіраюць адпачывальнікаў.

Учора ўжо паведамлялася пра тое, што каранавірус знойдзены ў санаторыі «Белая Вежа» ў Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці. Сёння стала вядома, што хворыя ёсць і ў санаторыі «Алеся», размешчаным у вёсцы Завышша, Іванаўскага раёна Берасцейскай вобласці, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

«25-гадовую жанчыну з дзіцем, якія адпачывалі ў «Алесі», шпіталізавалі ў адну з берасцейскіх лякарань з падазрэннем на каранавірус», - напісала «Басце» крыніца ў адміністрацыі санаторыя.

«Сяброўка адпачывае цяпер у санаторыі «Алеся» ў Берасцейскай вобласці. У нядзелю яна бачыла, як лекары ў ахоўным адзенне забіралі на хуткай маладую жанчыну з дзіцем. А сёння даслала паведамленне, што ў іх пацвердзілі каранавірус», - паведамляе падпісчыца канала.

Таксама каранавірус знойдзены ў санаторыі «Белая Русь» у курортным пасёлку Нарач Мядзельскага раёна Менскай вобласці.

«Санаторый «Белая Русь» цалкам зачынены на карантын. У аднаго з адпачывальнікаў выяўлены вірус», - паведаміла крыніца «Басты».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках