28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн апярэджвае Трампа ў прэзідэнцкім рэйтынгу

14
Байдэн апярэджвае Трампа ў прэзідэнцкім рэйтынгу
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: AP

Апублікаваныя звесткі апытання.

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які застаўся адзіным прэтэндэнтам на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі, апярэджвае дзейнага кіраўніка дзяржавы Дональда Трампа на 11 адсоткавых пунктаў, сведчаць вынікі апытання, праведзенага на замове CNN, піша gordonua.com.

Паводле атрыманых звестак, Байдэна агулам па краіне падтрымлівае 53% выбарцаў, Трампа - 42%. Пры гэтым, адзначае тэлеканал, перавага ў колькасці выбарцаў не абавязкова значыць, што Байдэн зможа атрымаць падтрымку неабходнага ліку выбарцаў, а значыць, і перамагчы на выбарах. Напрыклад, у 2016 годзе Трамп набраў менш галасоў, але перамога ў ключавых штатах забяспечыла яму патрэбную колькасць выбарцаў.

У адпаведнасці з вынікамі апытання, рэспандэнты больш давяраюць Байдэну ў пытаннях процідзеяння каранавірусу (падтрымка ў залежнасці ад рэгіёна складае да 52%), аховы здароўя (да 57%) і дапамогі сярэдняга класа (да 57%).

Пры гэтым апытаныя больш давяраюць Трампу ў эканамічных пытаннях. Так, 50% рэспандэнтаў мяркуюць, што менавіта дзейны прэзідэнт лепш спраўляецца з эканомікай. Байдэну ў гэтым пытанні давяраюць 46% апытаных.

Тэлефоннае апытанне праводзілася кампаніяй SSRS на замову тэлеканалу CNN з 3-га да 6 красавіка сярод 1002 паўналетніх рэспандэнтаў. Хібнасць выбаркі складае блізу 3,7%.

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць у лістападзе 2020 года. Асноўная барацьба разгорнецца паміж Джо Байдэнам, які застаўся адзіным кандыдатам на вылучэнне ад Дэмакратычнай партыі ЗША, і Дональдам Трампам, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках