19 красавiка 2024, Пятніца, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У радзільні Менска знаходзяцца тры цяжарныя з пацверджаным каранавірусам

4
У радзільні Менска знаходзяцца тры цяжарныя з пацверджаным каранавірусам

Яны знаходзяцца на лячэнні з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй лёгкай і сярэдняй ступеняў цяжкасці.

У радзільні 3-ці Гарадской клінічнай лякарні ў сталіцы знаходзяцца на лячэнні тры цяжарныя з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

- У радзільні 3-цяй ГКБ знаходзяцца на лячэнні тры цяжарныя жанчыны з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй лёгкай і сярэдняй ступеняў цяжкасці, - распавяла галоўная акушэр-гінеколаг камітэта ахове здароўя Менгарвыканкама Ірына Іканастасава. - Спецыялісты працуюць з імі і з іх кантактамі 1-га і 2-га узроўняў. Днямі такіх пацыентак пачне прымаць і радзільня 6-й ГКБ. Для гэтай катэгорыі падрыхтаваны палаты з абсалютнай ізаляцыяй, а медыкі забяспечаны неабходнымі сродкамі аховы.

Астатнія радзільні Менска працуюць у штатным рэжыме, хоць да іх перанакіроўваюць больш звычайных пацыентак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках