24 красавiка 2024, Серада, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лунінецкі раён стаў эпіцэнтрам заражэння каранавірусам

19
Лунінецкі раён стаў эпіцэнтрам заражэння каранавірусам

У шпіталях Лунінца няма свабодных месцаў, і ўлады ўжо не могуць гэта хаваць.

Улады Берасцейскай вобласці заявілі, што большасць тых, хто захварэў на каранавірус у рэгіёне прыпадае на Лунінецкі раён. Колькасць хворых, пра якую паведамляе старшыня Берасцейскага аблвыканкама Анатоль Ліс, значна перавышае афіцыйныя звесткі Міністэрства аховы здароўя, паведамляе «Белсат». Але нават гэтая колькасць, на думку грамадскіх актывістаў і незалежных блогераў, значна меншая за рэальныя звесткі пра хворых на каранавірус.

Першым вядомым выпадкам каранавіруснай інфекцыі ў Лунінецкім раёне, які не змаглі схаваць ўлады, была дырэктарка мясцовага «Еўраопта».

Яна стала першай пацыенткай у раёне з афіцыйна пацверджаным дыягназам каранавіруса. Аднак яна прайшла тэст ёй зрабілі ў Менску, куды яна сама дабіралася з тэмпературай 39,8 пасля няўдалай спробы шпіталізацыі ў Лунінцы (праз брак месцаў у шпіталі). Напярэдадні, калі тэмпература была ніжэйшай, лісток непрацаздольнасці ёй закрылі і адправілі на працу.

У мужа хворай, стан якога значна цяжэйшы, таксама ўзялі мазок на каранавірус, які быў адпраўлены на даследаванне ў Берасце, адкуль прыйшоў адмоўны вынік.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках