19 красавiка 2024, Пятніца, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі налічыла ў краіне 1981 выпадак каранавіруса

25
Міністэрства аховы здароўя Беларусі налічыла ў  краіне 1981 выпадак каранавіруса

Незалежныя экспэрты адзначаюць, што гэтыя лічбы заніжаныя.

У Беларусі, паводле афіцыйных звестак, зафіксаваны 1981 выпадак каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

«На 10 красавіка 2020 у Беларусі 1793 чалавека знаходзіцца на стацыянарным лячэнні з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй.

Большасць выпадкаў - гэта выяўленыя кантакты 1 і 2 узроўняў.

72 пацыенты маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, ім праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анэстэзіёлагаў-рэаніматолагаў.

Пасля праходжання лячэння ачунялі 169 чалавек.

Памерла 19 з хранічнымі захворваннямі з выяўленай

каранавіруснай інфекцыяй», - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

Варта адзначыць, што ў Беларусі дагэтуль не ўведзены захады карантыннага характару. Праходзяць масавыя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы.

Незалежныя СМІ і блогеры адзначаюць, што выпадкаў заражэння і смерці ад каранавіруса ў Беларусі значна больш, чым паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках