25 красавiка 2024, Чацвер, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўднёвай Карэі зафіксавалі амаль сотню паўторных заражэнняў каранавірусам

18
У Паўднёвай Карэі зафіксавалі амаль сотню паўторных заражэнняў каранавірусам
ФОТА: AFP

У пацыентаў вірус мог захоўвацца ў «спячым» стане, а пазней актывізаваўся.

У Паўднёвай Карэі 91 жыхар паўторна заразіўся каранавірусам пасля лячэння. Пра гэта ў пятніцу, 10 красавіка, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на карэйскае інфармагенцтва «Ёнхап».

Паводле інфармацыі агенцтва, жыхары былі на карантыне пасля акрыяння, затым лекары правяралі іх паўторна на наяўнасць у арганізме віруса. Аналізы былі станоўчымі.

Адзначаецца, што з лёгкіх гэтых грамадзян даследнікі ўзялі клеткі, каб правесці больш дакладныя аналізы. Навукоўцы хочуць высветліць, ці можа арганізм паўторна заражанага чалавека выпрацоўваць антыцелы супраць каранавірусу. Акрамя таго, экспэрты плануюць устанавіць, ці могуць перадаваць інфекцыю іншым людзям тыя, у каго выяўленыя такія антыцелы.

У паўднёвакарэйскім інфармагенцтве растлумачылі, што каранавірус, якім першапачаткова заразіліся жыхары, актывізаваўся паўторна, бо лекары правялі паўторныя аналізы амаль адразу пасля заканчэння карантыну. Пры гэтым экспэрты заявілі, што ў арганізме чалавека інфекцыя можа знаходзіцца ў латэнтным стане цягам некаторага часу.

На 10 красавіка ў Паўднёвай Карэі зарэгістраваныя 10 450 выпадкаў заражэння каранавірусам. Пры гэтым ачунялых больш за сем тысяч.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках