19 красавiка 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве пачаў дзейнічаць «масачны рэжым»

13
У Літве пачаў дзейнічаць «масачны рэжым»

За парушэнне правілаў карантыну можна атрымаць штраф да 1000 еўраў.

У пятніцу 10 красавіка ў Літве пачаў дзейнічаць «масачны рэжым» - жыхарам забаронена з'яўляцца ў грамадскіх месцах без сродкаў абароны на твары, паведамляе delfi.lt.

Дагэтуль нашэнне масак насіла толькі рэкамендацыйны характар. Цяпер за парушэнне правілаў карантыну фізічным асобам пагражаюць штрафы ад 500 да 1000 еўраў. Юрыдычныя асобы могуць быць аштрафаваныя на суму ад 1500 да 6000 еўраў.

Акрамя таго, у пятніцу, а 20:00 уваходзіць у дзеянне забарона на перамяшчэнне жыхароў у іншыя гарады, якія не з'яўляюцца іх месцам жыхарства. Гэта абмежаванне было ўведзенае на час велікодных выходных. Яно будзе дзейнічаць да 20:00 панядзелка.

За мінулы дзень у Літве выявілі 44 новыя выпадкі захворвання на COVID-19, агульная колькасць складае 999. Пацверджаныя 17 выпадкаў смерці пацыентаў.

Раней урад Літвы падоўжыў карантын да 27 красавіка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках