24 красавiка 2024, Серада, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік СААЗ у Віцебску: З распаўсюджваннем каранавірусу давядзецца змагацца год-паўтара

31
Прадстаўнік СААЗ у Віцебску: З распаўсюджваннем каранавірусу давядзецца змагацца год-паўтара
ФОТА: REUTERS

Каранавірус - гэта не забег на кароткую дыстанцыю. Гэта доўгі марафон.

10 красавіка з сістэмай захадаў для пераадолення каранавіруснай інфекцыі, якія прымаюцца ў Віцебскай вобласці, азнаёміліся прадстаўнікі місіі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паведамляе vitbichi.by.

Супрацоўнік Еўрапейскага бюро СААЗ, якое базуецца ў Капенгагене, Патрык О'Конар сказаў, што ў Еўропе ёсць шэраг краін, якія разглядаюць магчымасць паслаблення карантынных захадаў пасля Вялікадня. Але афіцыйная пазіцыя СААЗ такая: «Трэба быць вельмі асцярожнымі. Мы думаем, што і на глабальным узроўні, і на ўзроўні асобных краін урадам трэба быць гатовым да таго, што з распаўсюджваннем віруса, магчыма, давядзецца яшчэ змагацца цягам 12-18 месяцаў. Цалкам магчыма, што за гэты час будуць атрыманыя эфектыўныя вакцыны, але трэба няспынна клапаціцца аб тым, каб не адчувалі перагрузку сістэмы аховы здароўя, дзейнічалі ўсе іншыя бар'ерныя захады. З некаторых краін Азіі паступаюць паведамленні аб магчымай другой хвалі інфекцыі. Таму захоўваючы аптымізм, трэба захоўваць і насцярожанасць. Гэта не забег на кароткую дыстанцыю. Гэта доўгі марафон».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках