19 красавiка 2024, Пятніца, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужчына 20 гадоў не ведаў пра пенсію і стаў уладальнікам цэлага багацця

30
Мужчына 20 гадоў не ведаў пра пенсію і стаў уладальнікам цэлага багацця
Фота: Leonhard Foeger / Reuters

Мужчына думаў, што ён не мае права атрымліваць пенсію, бо прадаўжаў працаваць.

Жыхар ангельскага графства Ёркшыр стане ўладальнікам багацця на 140 тысяч фунтаў, бо 20 гадоў пасля дасягнення пенсійнага ўзросту не забіраў належныя яму выплаты. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на выданне Daily Star.

Мужчына ва ўзросце блізу 80 гадоў, які пажадаў застацца невядомым, думаў, што ён не мае права атрымліваць пенсію, бо прадаўжаў працаваць цягам 20 гадоў пасля дасягнення пенсійнага ўзросту.

Мясцовая рада зрабіла запыт у пенсійны фонд ад яго імя. Выявілася, што брытанцу належыць назапашаная аднаразова выплата 140 тысяч фунтаў і ў далейшым па 185 фунтаў штотыдзень.

«Грамадзянін ўсё яшчэ працуе і не плануе сыходзіць на пенсію, але ён не ведаў, што можа забраць сваю пенсію і застацца на працоўным месцы», - паведаміў сябра мясцовай рады Майкл Грэхем.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках