24 красавiка 2024, Серада, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Праверыць нас ніхто не зможа»: Расею западозрылі ў блефе на перамовах ОРЕС+

20
«Праверыць нас ніхто не зможа»: Расею западозрылі ў блефе на перамовах ОРЕС+

Ці скароціць РФ здабычу нафты?

Угода аб значным скарачэнні здабычы нафты, папярэдне ўзгодненая краінамі ОРЕС+ у чацвер, стане выклікам для расейскіх нафтавікоў, якім давядзецца заплаціць самую высокую цану за стабілізацыю нафтавых коштаў.

Пагадненне на 10 млн барэляў за дзень, якое азнаменавала капітуляцыю Крамля ў «нафтавай вайне з Эр-Рыядам, патрабуе ад РФ прыбраць з рынку 2,7 барэляў штодзённых паставак. Гэта ўдвая больш за квоту Савудаўскай Арабіі, якая складзе за 1,3 млн барэляў на дзень (у сакавіку).

Так і не дабіўшыся ўдзелу ў пагадненні ЗША, Расея абавязалася скараціць здабычу нафты да мінімуму за 17 гадоў (8,5 млн барэляў на дзень), але ці будуць нафтавыя кампаніі ў рэчаіснасці выконваць гэты драконаўскі ліміт - застаецца пытаннем.

Наўрад ці Расея скароціць здабычу так, як абяцае, сумняваецца Дзмітрый Перавалаў, былы віцэ-прэзідэнт «Слаўнафты». «Мажліва, мы і скароцім трохі здабычы, але ўсё адно ніхто не зможа гэтага праверыць, - патлумачыў ён Bloomberg (пераклад - finanz.ru). - Кошт (нафты) пойдзе ўгору, а цяпер гэта галоўнае для ўсіх».

Скарачэнне здабычы, якое патрабуецца ад Расеі, з'яўляецца беспрэцэдэнтным, канстатуе аналітык Fitch Дзмітрый Марынчанка.

«У рамках папярэдніх угодаў з ОРЕС Расея заўсёды намагала на тым, каб зніжаць здабычу паступова», - нагадвае ён. - Але цяпер сітуацыя прынцыпова іншая - шмат нафты трэба прыбраць з рынку амаль за адзін раз».

Для гэтага давядзецца закрываць свідравіны, а што пагражае іх стратай назаўсёды: аднавіць здабычу пасля доўгага прыпынення на знясіленых і палярных радовішчах можа быць альбо тэхнічна немагчыма, альбо надта дорага.

Перш за ўсё пад пагрозай - ранейшыя савецкія радовішчы, кажа аналітык Goldman Sachs Майкл Кары: «Запусціць іх наноў будзе ўжо немагчыма».

Расея ўмела маніпулявала квотамі і нарошчвала здабычу пад кропку адсячэння і ўдзельнічала ў пагадненні ОРЕС+ толькі намінальна: з 2016 года здабыча ў краіне трымалася стабільна блізу 11-11,2 млн барэляў за дзень.

Апошні раунд угоды, які прадаўжаўся з лета 2019 года, Масква адкрыта парушала. Квота - скарачэнне на 226 тысяч барэляў за дзень - была выкананая толькі двойчы, у чэрвені і ліпені, калі праз скандал з хлорам прастойваў трубаправод «Дружба». Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін «вельмі станоўча ацэньвае» ўгоду ОРЕС+, мяркуючы, што яна «пазітыўна паўплывае» на рынак нафты, заявіў у пятніцу прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках