23 красавiка 2024, aўторак, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп заклікаў Кангрэс зацвердзіць выдзяленне $250 мільярдаў для дапамогі малому бізнэсу

2
Трамп заклікаў Кангрэс зацвердзіць выдзяленне $250 мільярдаў для дапамогі малому бізнэсу

Зацвярджэнне фінансавання затармазілася праз рознагалоссі паміж дэмакратамі і рэспубліканцамі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у пятніцу, што Кангрэс павінен без прамаруджання і без унясення якіх-небудзь дадаткаў ухваліць захады для надання новай дапамогі малому бізнэсу ў суме 250 мільярдаў даляраў, паведамляе «Голас Амерыкі».

Праз рознагалоссі, што ўзніклі паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі, кангрэсмэны не могуць прыйсці да пагаднення і выдзеліць дадатковае фінансаванне для надання дапамогі малому бізнэсу.

«Дэмакраты блакуюць павелічэнне фінансавання малога бізнэсу на 251 млрд даляраў, што дапаможа [малым прадпрымальнікам] захаваць сваіх супрацоўнікаў. Гэта павінна быць зроблена толькі на гэтую прычыну, без унясення якіх-небудзь дадаткаў. Мы плануем вялікую чацвёртую фазу надання дапамогі, з [фінансаваннем] інфраструктуры, скарачэннем падаткаў на заробак і іншымі захадамі. Вялікая рэабілітацыя эканомікі!» - напісаў амерыканскі прэзідэнт у сваім Твітары.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках