25 красавiка 2024, Чацвер, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як працуюць апараты ШВЛ і чаму яны крытычныя падчас пандэміі COVID-19

10
Як працуюць апараты ШВЛ і чаму яны крытычныя падчас пандэміі COVID-19
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Недахоп жыццёва важнай медыцынскай тэхнікі - гэта чарговая прычына, на якую карантын так важны.

Праз вялікую колькасці цяжкахворых COVID-19 італійскія медыкі вымушаныя выбіраць, каго з пацыентаў падключаць да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, паведамляе «Настоящее время».

У гэты ж час заможныя расейцы скупляюць машыны для ўстаноўкі проста ў сваіх дамах, для чаго месяцамі стаяць у чарзе. Чаму апараты ШВЛ сталі адным з найбольш запатрабаваных тавараў падчас пандэміі?

Паводле інфармацыі СААЗ, у 80% тых, хто заразіўся каранавірусам назіраюцца лёгкія сімптомы, у 14% развіваюцца цяжкія. Стан 6% хворых - крытычны.

У некаторых выпадках COVID-19 паражае ніжнія дыхальныя шляхі, Напрыклад, альвеолы. Гэта малюсенькія бурбалкі паветра ў лёгкіх, праз якія ў кроў паступае кісларод. Пры хваробе гэтыя бурбалкі запаўняюцца вадкасцю, і кісларод, неабходны органам для нармальнага функцыянавання, не можа да іх трапіць.

Тут у працу і ўступае апарат штучнай вентыляцыі. Ён не лечыць хворага, а проста выконвае функцыю лёгкіх, даючы чалавеку час справіцца з хваробай і аднавіцца, перш чым ён зможа зноў дыхаць самастойна.

Пацыентам з менш цяжкімі сімптомамі падключаюць кіслародныя маскі для твару або носа і нават шлемы, якія праштурхоўваюць паветра ў лёгкія.

Больш цяжкіх пацыентаў трэба падключаць да апаратаў ШВЛ. Пры дапамозе «вентылятара» яны праштурхоўваюць паветра з неабходнай колькасцю кіслароду ў лёгкія хворага. У апарата таксама ёсць увільгатняльнік, які дадае або прыбірае цяпло і вільгаць з паветра, каб ён адпавядаў стану цела чалавека. Для працы з апаратам неабходны кваліфікаваны персанал. Каб падключыць пацыента да машыны, яму ў горла праз галасавыя звязкі ўстаўляецца дыхальная трубка. Хвораму таксама даюць медыкаменты для паслаблення дыхальных цягліц, а часам пацыента даводзіцца нават паралізаваць.

У звычайны час да апаратаў ШВЛ падключаюць пацыентаў з траўмамі галаўнога мозгу або інсультамі, напрыклад падчас аперацый або калі хворыя знаходзяцца ў коме. Нельга забываць, што і падчас пандэміі каранавірусу апараты ШВЛ усё яшчэ патрэбныя і іншым пацыентам.

Таму нядзіўна, што ўлады ва ўсім свеце асцерагаюцца недахопу «вентылятараў». Расійскі віцэ-прэм'ер Таццяна Голікава паведаміла, што ў краіне да выкарыстання гатовыя 40 тысяч апаратаў, яшчэ 500 ужо заказаныя. Улады Вялікай Брытаніі заявілі, што ў краіне ўсяго крыху больш за 8 тысяч апаратаў, а на піку хваробы іх можа спатрэбіцца 30 тысяч. У ЗША падлічылі, што ў той ці іншы момант 960 тысячам пацыентаў можа спатрэбіцца вентыляцыя лёгкіх, а апаратаў у краіне цяпер блізу 200 тысяч.

У тэорыі адзін апарат ШВЛ можа падтрымаць двух ці чатырох пацыентаў. У ютубе нават ёсць інструкцыі, як гэта рабіць. Але некаторыя медыкі сцвярджаюць, што наладзіць адзін «вентылятар» пад дваіх пацыентаў складана, а часам і небяспечна.

Каб прадухіліць недахоп апаратаў ШВЛ, іх цяпер вырабляюць, напрыклад, аўтавытворцы. Брытанскія навукоўцы спрабуюць навучыцца раздрукоўваць часткі «вентылятара» на 3D-прынтары. На хакатоне ў Нямеччыне прыдумалі, як сабраць ШВЛ з падручных сродкаў, дэталяў, надрукаваных на 3D-друкарцы, і кампутарных праграм у адкрытым доступе.

Гэтыя высілкі вельмі важныя - мы не можам прадказаць дакладна, колькі людзей захварэюць на каранавірус і колькім з іх спатрэбіцца апарат вентыляцыі лёгкіх. Недахоп жыццёва важнай медыцынскай тэхнікі - гэта чарговая прычына, на якую выконваць сацыяльную дыстанцыю так важна. Не хварэючы і не заражаючы іншых, мы хоць крыху, але разгружаем медыцынскую сістэму і даем лекарам магчымасць належным чынам вылечыць тых, хто без прафесійнай дапамогі можа не выжыць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках