25 красавiка 2024, Чацвер, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп пагаварыў з Пуціным праз тэлефон

10
Трамп пагаварыў з Пуціным праз тэлефон

Прэзідэнт ЗША і кіраўнік Крамля абмеркавалі сітуацыю на нафтавым рынку.

Прэзідэнт Амерыкі Дональд Трамп у пятніцу пагаварыў праз тэлефон з расейскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Белага дома, паведамляе «Голос Америки».

Лідары ЗША і Расеі абмеркавалі глабальную пандэмію каранавіруса і сітуацыю на энэргетычных рынках, паведаміў прэс-сакратар Белага дома Джад Дзір.

«Прэзідэнт Трамп і прэзідэнт Пуцін абмеркавалі апошнія намаганні ў барацьбе з пандэміяй каранавіруса і ўсталяванні стабільнасці на сусветных энэргетычных рынках. Абодва лідары таксама закранулі важныя двухбаковыя і агульнасусветныя пытанні», - гаворыцца ў паведамленні Белага дома.

У паведамленні прэс-службы Крамля гаворыцца, што прэзідэнт ЗША Трамп праінфармаваў Пуціна «пра свае кантакты з лідарамі шэрагу нафтаздабываючых краін. Дамоўлена працягнуць расейска-амерыканскія кансультацыі ў гэтай тэматыцы».

Акрамя таго, у Крамлі паведамілі, што размова ў час гутаркі зайшла пра супрацоўніцтва Расеі і ЗША ў космасе.

У чацвер вечарам Дональд Трамп падчас прэс-брыфінгу паведаміў журналістам пра тое, што ўчора ў яго адбылася тэлефонная канферэнцыя з удзелам расейскага прэзідэнта і караля Савудаўскай Арабіі. Са слоў прэзідэнта, размова з лідарамі двух вядучых нафтавых дзяржаў была «добрай».

«У нас была вялікая размова пра здабычу нафты і АПЕК, і пра тое, як зрабіць так, каб... нафтавая галіна працавала лепш, чым цяпер», - адзначыў прэзідэнт.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках