23 красавiка 2024, aўторак, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзіця хадзіла ў сад тры дні запар пасля таго, як каранавірус ужо пацвердзілі ў яго мамы»

6
«Дзіця хадзіла ў сад тры дні запар пасля таго, як каранавірус ужо пацвердзілі ў яго мамы»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Каранавірус выявілі ў дзіцячым садку-яслях №119 у Менску.

Садок знаходзіцца ў мікрараёне Міхалова. Пра гэта тэлеграм-каналу «Баста» паведамілі некалькі жыхароў дамоў на вуліцы Гурскага, 44, корпус 2.

Маці адной з дзяўчынак, якая хадзіла ў дзіцячы садок №119, цяпер знаходзіцца ў гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы, як кантакт першага ўзроўню. Яе звесткі ёсць у рэдакцыі канала. Яна распавяла, чаму яе забралі:

«Адзін хлопчык прынёс вірус ад мамы ў садок. Ён з групы 2-5. Хадзіў у садок тры дні запар пасля таго, як каранавірус ужо пацвердзілі ў яго мамы. Увесь гэты час яму не маглі зрабіць тэст. Аналіз узялі ў аўторак на мінулым тыдні, вынік стаў вядомы ў пятніцу, 3 красавіка. Каранавірус пацверджаны.

У сераду ўжо ў маёй дачкі запаленне лімфавузлоў. У паліклініцы сказалі выклікаць лекара дамоў. Калі прыехаў лекар, то сказаў, што гэта ўсяго толькі запаленне, трэба проста паласкаць рот, да пятніцы павінна прайсці. Да пятніцы не прайшло. Выклікалі «хуткую», цяпер мяне разам з дачкой забралі ў бальніцу. Забралі ў «інфекцыёнку», таму што моцная пухліна на месцы лімфавузлоў - адзін з сімптомаў Covid-19, плюс дачка - кантакт першага ўзроўню».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках