19 красавiка 2024, Пятніца, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць ахвяр каранавіруса ў свеце перавысіла 100 тысяч

3
Колькасць ахвяр каранавіруса ў свеце перавысіла 100 тысяч
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: EPA

Амаль пятая частка загінулых прыпадае на Італію.

Увечары 10 красавіка колькасць ахвяр пандэміі каранавіруснай інфекцыі перавысіла 100 тысяч чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, які ў рэжыме анлайн сочыць за распаўсюджваннем хваробы, піша gordonua.com.

Паводле стану на 20.30 10 красавіка ў свеце зарэгістравана 100 376 звязаных з COVID-19 смерцяў.

Амаль 75% загінулых прыпадае на дзевяць краін:

Італія (18 849);

ЗША (17 836);

Гішпанія (15 970);

Францыя (12 228);

Вялікабрытанія (8973);

Іран (4232);

Кітай (3340);

Бельгія (3019).

У астатніх краінах свету (хаця б адзін выпадак каранавірусу пацверджаны ў 184 незалежных дзяржавах і залежных тэрыторыях) загінулі 15 829 чалавек.

Успышка каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пачалася ў снежні 2019 года ў кітайскай Ухані. 11 сакавіка 2020 года СААЗ абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй. У еўрапейскіх дзяржавах у апошнія дні назіраецца тэндэнцыя да зніжэння новых выпадкаў заражэння і колькасці смерцяў, тады як у ЗША эпідэмія набліжаецца да піка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках