25 красавiка 2024, Чацвер, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эпідэмія COVID-19: Памёр журналіст «Медыя-Палесся» Васіль Мацкевіч

13
Эпідэмія COVID-19: Памёр журналіст «Медыя-Палесся» Васіль Мацкевіч
ВАСІЛЬ МАЦКЕВІЧ
ФОТА: MEDIA-POLESYE.BY

Журналіст знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленні Пінскай цэнтральнай лякарні.

Сёння раніцай памёр журналіст «Медыя-Палесся» Васіль Мацкевіч. Пра гэта гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле выдання:

«Гэта здарылася сёння рана ранкам, 11 красавіка, у рэанімацыйным аддзяленні Пінскай цэнтральнай лякарні.

Мы не можам у гэта паверыць. Сёння ў 4.32 Васіль, заўсёды адказны і дысцыплінаваны, напісаў у рэдакцыйны чат, што ён у лякарні.

Пра тое, што дрэнна сябе адчувае, паведаміў 9 красавіка. Ён перажываў, як мы спраўляемся, прапанаваў звярнуцца да людзей, каб пісалі свае гісторыі. Пра сябе сказаў быццам бы няўзнак.

Напярэдадні вечарам ён здаў рэдактару інтэрв'ю з Палескага дзяржуніверсітэта. Як высветлілася, апошняе.

Былая жонка Ірына расказала пра падзеі гэтай ночы.

– Васіль патэлефанаваў мне ў 4.33 і сказаў, што яго забірае хуткая дапамога. Ён вельмі цяжка дыхаў, не мог гаварыць. І папрасіў: «Беражы Адама» (сына).

Паводле словаў Ірыны, тэст Васілю зрабілі 7 ці 8 красавіка.

Ірына стала шукаць пад раніцу, куды паклалі Васіля. Патэлефанавала ў Малоткавіцкую і Берасцейскую абласную інфекцыйныя лякарні. Нідзе яго не было. Вызначыла праз хуткую, што ён у Пінскай цэнтральнай лякарні. «Чаму? У яго ж каранавірус». Ёй адказалі, што яна прыдумляе, у яго пнеўманія. «І яшчэ накрычалі на мяне: навошта вы распаўсюджваеце няслушную інфармацыю?»

Пра тое, што Васіль памёр у рэанімацыі, Ірыне паведаміла сястра мужа, Яўгенія.

Рэдактарцы сайта Святлане Гардзе пацвердзілі факт смерці ў рэанімацыі. На пытанне пра прычыны смерці адказалі, што гэта лекарская таямніца

Таксама рэдактарцы патэлефанавалі з Пінскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і пацікавіліся арганізацыяй працы ў апошні час. І хоць журналісты працавалі аддалена, сказалі, што ўсё роўна будуць праводзіць дэзынфекцыю пінскага офіса.

Таксама прадстаўніца санэпідстанцыі пракаментавала, што ў журналіста ўзяты тэст на каранавірус, адпраўлены ў Берасце.

Сын Васіля, 18-гадовы Адам, які кантактаваў з бацькам 3 дні таму, змешчаны ў інфекцыйную лякарню ў Малоткавічах. Тут, паводле словаў маці, яго змясцілі ў асобную палату».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках