18 красавiка 2024, Чацвер, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У нас ніводзін чалавек у краіне не памёр ад каранавірусу

232
Лукашэнка: У нас ніводзін чалавек у краіне не памёр ад каранавірусу

Новыя адкрыцці маразматыка.

Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка насуперак нават афіцыйнай статыстыцы Міністэрства аховы здароўя не ў курсе, што грамадзяне Беларусі паміраюць ад каранавіруса.

«Людзі баяцца. Таму я ім хачу сказаць наступнае: у нас у краіне не памёр ніводзін чалавек ад каранавірусу. Ніводзін! Яны памерлі ад букета хранічных хвароб, якія ў іх былі, - цытуе Лукашэнку БелТА. - Спецыялісты САЗ, яны гэта бачылі. Гэта сэрцава-судзінная недастатковасць, дыхальная лёгачная недастатковасць. У камплекце. І цукровы дыябет. А потым яшчэ там такія дыягназы, што я прачытаць нават не магу. І дадаецца каранавірус».

«Каранавірус - гэта нават не штуршок. Гэта тая атмасфера, у якой развіваюцца іх хранічныя хваробы. Вось у чым прычына. Таму я кажу, што ў нас чыста ад каранавірусу ніводзін чалавек не памёр.

«Апошнім часам мы кажам: самаізаляцыя, самаізаляцыя... Адкрыта скажам, у нас няма ніякай самаізаляцыі. Гэта фактычна амбулаторнае лячэнне. Мы ж на гэтую самаізаляцыю накіроўваем людзей пастановай лекара. Гэта было маё жалезнае патрабаванне - выпрацуйце дакументы», - прыводзіць словы Лукашэнкі БелТА.

Таксама дыктатар заявіў, што лячыць заражаных каранавірусам у лякарні дастаткова 3-5 дзён.

«Мы бачым, што чалавек нармальны, ён у нас пабыў 3-5 дзён. Лекар бачыць (ужо з досведу), што яго там трымаць не трэба, але трэба паберагчы. Мы яму, груба кажучы, па-народнаму, у зубы дакумент, ён распісваецца, а доктар яму прапісвае 3, 5, 7 дзён на гэтую самаізаляцыю (гэта значыць, гэта фактычна амбулаторнае лячэнне). Ён у нас на кантролі. Калі трэба, мы яго лечым, лекар прыходзіць. Міліцыя кантралюе, каб ён гэтыя 3 або 5 прапісаных у дакуменце дзён, сядзеў дома», - адзначыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён заклікаў лекараў, каб яны не накіроўвалі на доўгае амбулаторнае лячэнне ў хатніх умовах толькі праз нейкую перастрахоўку.

«Некаторыя лекары ў гэтым дакуменце накіроўваюць на гэта лячэнне, самаізаляцыю аж на 14 дзён. Не будзе ён 14 дзён сядзець. Гэта фактычна выздараўліваеш або здаровы чалавек. Пішыце столькі, колькі трэба», - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 232

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках