25 красавiка 2024, Чацвер, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явіліся новыя асяродкі COVID-19: падрабязная інфармацыя

45
У Беларусі з'явіліся новыя асяродкі COVID-19: падрабязная інфармацыя
Фота: kp.by

Маштабы эпідэміі ўражваюць.

Пра новыя асяродкі заражэння каранавірусам у рэгіёнах Беларусі паведаміў тэлеграм-канал «Баста». Звесткі атрыманы ад чытачоў канала.

Берасцейская вобласць, Косава

«Як мінімум, адзін выпадак заражэння ў Косава, мужчына вярнуўся з санаторыя. На вока ўзялі амаль 70 чалавек, з якімі ён бачыўся пасля вяртання», - піша чытач канала.

Берасцейская вобласць, Белаазёрск

«У інфекцыйным аддзяленні гарадской лякарні ляжыць пяць чалавек - студэнты з Віцебска і з Менска, а таксама адзін мужчына пасля замежнай выправы. Яшчэ 27 чалавек з пнеўманіяй у іншым аддзяленні», - піша чытач канала з Белаазёрску.

«У нас у горадзе ўжо практычна тыдзень таму быў заражаны супрацоўнік Бярозаўскай ГРЭС з дыягназам каранавірус. Цяпер ляжыць у абласной лякарні ў Берасці», - паведамляе падпісант «Басты».

Берасцейская вобласць, Драгічынскі раён

«Святара царквы ў аграгарадку Брашэвічы Драгічынскага раёна шпіталізавалі з падазрэннем на каранавірус ў Бездзежскую ўчастковую лякарню. Кантакт першага ўзроўню, быў на пахаванні жанчыны, у сям'і якой быў пацверджаны выпадак каранавіруса», - піша жыхарка аграгарадка.

Віцебская вобласць, Ворша

«Ва ўправе магістральных газаправодаў у Воршы шпіталізавалі аднаго работніка з двухбаковай пнеўманіяй. У яго сына паднялася тэмпература. Ён таксама працуе ў УМГ. Абодвум зрабілі тэст на карону, чакаем вынік», - піша чытач канала з Воршы.

Менская вобласць, Уздзенскі раён

«У санаторыі «Пад’ельнікі» ў Уздзенскім раёне было выяўлена чатыры выпадкі каранавіруснай інфекцыі. Сярод заражаных - і супрацоўнікі, і адпачывальнікі. Санаторый закрыты на карантын», - піша супрацоўнік санаторыя.

Гародня

«У Гародні ў настаўніцы школы, размешчанай у мікрараёне Альшанка, пацвердзілі каранавірус. Забралі таксама настаўнікаў фізкультуры. Школу адправілі на карантын, апрацоўвалі. З суседніх дамоў таксама забіралі людзей», - паведамляе падпісант канала з Гародні.

«Шпіталізаваныя два пенсіянеры з каранавірусам. Іх прывезлі з рэабілітацыйнага цэнтра з-пад Менска. Пры гэтым, адзін з іх некалькі дзён ляжаў у 1-й гарадской клінічнай лякарні ў звычайнай палаце, не маглі паставіць дыягназ. Цяпер у рэанімацыі», - піша яшчэ адзін чытач «Басты» з Гародні.

Гомельская вобласць, Мазыр

«Ёсць новыя выпадкі заражэння. Была ў нядзелю ў прыёмным пакоі гарадской лякарні. Толькі пры мне прывялі двух пнеўманійных хворых. У калідоры быў яшчэ адзін хлопец з пнеўманіяй, пасля якога праводзілася дэзінфекцыя кабінета рэнтгена. Усіх прасілі пачакаць 20 хвілін, каб выветрыць памяшканне. Пасля мяне мужчына таксама быў з пнеўманіяй», - паведамляе падпісчыца канала з Мазыра.

Менская вобласць, Нарач

«Нарач, вуліца Ленінская, 3. У доме праходзіць апрацоўка і дэзінфекцыя пасля таго, як аднаго з жыхароў забралі з падазрэннем на каранавірус. Людзі ў спецадзенні апрацоўваюць усё - з першага да пятага паверха», - паведамляе чытач «Басты».

Магілёў

«Ёсць выпадак каранавіруса на Магілёўскім домабудаўнічым камбінаце, але кіраўніцтва маўчыць, нават дэзінфекцыю не правялі. Сам даведаўся, калі прыйшоў на начную змену», - паведамляе супрацоўнік прадпрыемства.

Магілёўская вобласць, Асіповічы

«Тэлефанавала выхавальніцы ў дзіцячы садок №9, каб даведацца абстаноўку. Яна рэкамендавала не прыводзіць дзіця ў садок, бо там ёсць «кантакты». Якога ўзроўню - не ўдакладняла. Сказала, што аддзел адукацыі забараніў даносіць гэтую інфармацыю да бацькоў», - паведамляе падпісчыца канала з Асіповічаў.

Магілёўская вобласць, Горкі

«Шпіталізаваны двое студэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Вучацца на розных факультэтах», - піша жыхар горада.

«У касіркі ў краме «Еўраопт» выявілі каранавірус», - паведамляюць работнікі крамы.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках