19 красавiка 2024, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: Каранавірус знойдзены ў вайскоўцаў, якія праводзілі рэпетыцыю параду

176
«Баста!»: Каранавірус знойдзены ў вайскоўцаў, якія праводзілі рэпетыцыю параду
Фота: «Радыё Свабода»

У частцы ў Печах - больш за сотню пнеўманій.

Telegram-канал «Баста!» паведамляе аб некалькіх выпадках каранавірусу ў вайсковых частках Узброеных сілаў Беларусі. Сярод іх - рота, жаўнеры якой бралі ўдзел у рэпетыцыі параду.

«Менск, 120-я Асобная механізаваная брыгада, в/ч 04147, шмат пнеўманій, неафіцыйна паведамілі пра тое, што ёсць пацверджаны дыягназ COVID-19. Наведванні і звальненні цяпер забароненыя», - паведамляе маці аднаго з вайскоўцаў.

«Вайсковая частка 04104 ва Уруччы. У адной толькі роце забралі 38 чалавек з пнеўманіяй. У служачых забралі тэлефоны. Тыя, у каго тэмпература да 38 і вышэй, не дайшла - яны проста ў казарме ляжаць, іх у санчастку не пераводзяць, лекаў не даюць. Гэта тая самая частка, якая бярэ ўдзел у рэпетыцыі параду», - паведаміў бацька вайскоўца.

«У частцы ў Печах - больш за сотню пнеўманій. Здаровыя маладыя мужчыны кашляюць і смаркаюцца. Шмат каго спачатку адправілі ў інфекцыйную лякарню, але імкнуцца там доўга не трымаць. Афіцыйна нікога з COVID-19 няма, вядома. Да параду рыхтуюцца. Спатканні і звальненні - пад забаронай. Масак ні ў кога няма. Толькі праз тэлефоне ў выхадныя сын змог паведаміць інфармацыю», - піша маці яшчэ аднаго вайскоўца.

Інфармацыі пра сітуацыю з каранавірусам у ВС паступае вельмі мала, бо ў многіх вайсковых частках жаўнерам забараняюць карыстацца тэлефонамі, а спатканні абмежаваныя. Мы апублікавалі толькі тыя звесткі, якія ўдалося пацвердзіць дзякуючы надзейным крыніцам.

Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 176

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках