29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацыяльныя сеткі раскрытыкавалі футбалістаў менскага «Дынама» за футболкі «Дзякуй дактарам»

12
Сацыяльныя сеткі раскрытыкавалі футбалістаў менскага «Дынама» за футболкі «Дзякуй дактарам»
Фота: dinamo-minsk.by

Замест самаізаляцыі яны далей гуляюць.

Беларусь засталася апошняй краінай у Еўропе, дзе футбольныя матчы праходзяць як нічога ніякага. Учора, 16 красавіка, у Менску стартаваў пяты тур чэмпіянату Беларусі ў футболе - і адразу з двума матчамі. У рамках другога на поле выйшлі каманды «Дынама» і «Нёман». Гульцы «Дынама» былі адзетыя ў белыя футболкі з надпісам «Дзякуй дактарам», піша kyky.org.

Акцыя салідарнасці футбалістаў з медыкамі не засталася незаўважанай у сацыяльных сетках. Адны ў твітэры жартуюць, што чытаецца надпіс як «Дзякуй дыктатару» (хтосьці наогул бачыць «Дзякуй трактарам»), іншыя прызнаюцца, што пасыл добры - калі толькі не браць пад увагу факт, што САЗ і Міністэрства аховы здароўя раяць усім сядзець дома.

Вось што ў сябе ў фэйсбуку напісала мастачка Ніка Сандрас: «Хто раазглядае гэты [выхад у футбоолках] кранальным? Гэта ж дэбілізм. Калі лекары моляць усіх застаацца дома, каб выжыць і даць шанец ім, лекарам, даць рады сітуацыі, у якой яны рызыкуюць жыццямі, ты робіш менавіта тое, што яны просяць не рабіць - у ср..ку футболкі «Дзякуй дактаарам».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках