25 красавiка 2024, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Дзеці павінны вучыцца ў суботу і 1 траўня

251
Лукашэнка: Дзеці павінны вучыцца ў суботу і 1 траўня

Дыктатар заявіў, што «школьнікі адсталі ў вучэбнай праграме».

Субота 26 траўня, а таксама пятніца 1 траўня (афіцыйны выходны ў гонар Дня працы) у школах Беларусі будуць навучальнымі днямі. Пра гэта заявіў Лукашэнка 17 красавіка ў размове з работнікамі шклозавода «Нёман», паведамляе сайт naviny.by.

«Будзем вучыцца ў суботу. Гэта будзе навучальны дзень. Не проста так у суботу - працы там, факультатывы і іншае, а поўны навучальны дзень. Таму што трошкі адсталі, тыдзень жа прагулялі лішнію. І 1-га траўня таксама будзем вучыцца. А 2-га і 3-га будзе выхадны для дзяцей у школах. Вось мы два дні гэтых возьмем, і, такім шчыльным, нам, можа быць, нават летам не спатрэбіцца адзін-два дні ў чэрвені месяцы. Вось так трэба паступіць», - заявіў ён.

Нагадаем, сёння дыктатар заявіў, што «ВРВІ закончылася» і падаўжэння вакацый праз каранавірус не будзе. Навучальныя заняткі ў школах пачнуцца ўжо ў панядзелак.

Напісаць каментар 251

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках