25 красавiка 2024, Чацвер, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Севярынец: Лукашэнка не бачыць каранавірус, а мы не бачым яго мозг

89
Таццяна Севярынец: Лукашэнка не бачыць каранавірус, а мы не бачым яго мозг
ТАЦЦЯНА СЕВЯРЫНЕЦ

Народ закіпае.

Заўтра ў Беларусі заканчваюцца вакацыі і дзеці ў разгар эпідэміі каранавіруса зноў ідуць у школы. «Адмашку» даў сам Лукашэнка, які напярэдадні заявіў, што «ВРВІ скончыліся» і дзецям пара вяртацца на вучобу. Для параўнання: ва ўсіх краінах-суседках Беларусі ўведзены карантын і дзеці навучаюцца дыстанцыйна.

Сітуацыю для сайта Charter97.org пракаментавала настаўніца з шматгадовым стажам, каардынатарка «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» ў Віцебску Таццяна Севярынец:

- Лукашэнка не бачыць «ВРВІ» (як ён ілжыва называе смяротны каранавірус), а мы не бачым яго мозг. Па ўсёй краіне зараз - велізарная колькасць хворых на каранавірус. Па Віцебску была нават афіцыйная інфармацыя пра сотні новых заражаных каранавірусам (а на справе - у разы больш). Заражэнне блізу сотні чалавек улады вымушаны былі прызнаць нават у маленькіх Докшыцах (я ўжо не кажу пра схаваных ад нас звесткі).

Калі на гэтым фоне хтосьці кажа, што «вірус скончыўся» і дзецям пара ў школу, выснова толькі адна: гэты чалавек страціў здольнасць думаць.

Міністэрства адукацыі дало рэкамендацыі, як можна займацца з дзецьмі паводле iндывiдуальных планаў. Вядома, на настаўнікаў ляжа большая нагрузка, чым у звычайны час. Але для таго, каб захаваць здароўе дзяцей і іх родных, трэба пацярпець: засталося ўсяго паўтара месяца да канца навучальнага года.

Са сваёй настаўніцкай практыкі я памятаю, што чацвёртая чвэрць - гэта заўсёды паўтор таго, што вывучалася на працягу навучальнага года. Паўтарыць гэта можна і самастойна: усё растлумачана, новых тэм амаль няма.

Я ведаю, як мая дачка-настаўніца падыходзіць да вырашэння гэтай праблемы на працягу ўсяго перыяду эпідэміі ў Беларусі. У яе навучальны працэс ідзе поўным ходам на дыстанцыі. Мае ўнукі таксама вучацца дома. Настаўнік малодшай унучкі (яна ў 4-м класе), скідае заданні праз Viber. Яна ўсё выконвае, дзіцяці стае розуму разабрацца, нічога цяжкага ў гэтым няма.

Скажу як былая настаўніца і чалавек, які зараз знаходзіцца на самаізаляцыі: заява аб тым, што дзецям трэба ісці ў школу, таму што «небяспека абмінула», калі яна наадварот у разгары - гэта злачынства, а ва ўладзе - неадэкватны чалавек.

Для яго не існуе дзяцей, апроч сваіх. Мы, настаўнікі, ведаем, як усе школьныя праграмы перафарматаваліся «пад Колю». «Пашчасціла» нашым дзецям жыць у той час, калі ён нарадзіўся і рос.

- Лукашэнка таксама не адмяняе парад, хоць ужо вядома пра заражэнні COVID-19 у войску, сярод тых салдат, якіх зганяюць на рэпетыцыі. Навошта ўладам трэба ладзіць гэтае відовішча?

- У мяне была кароткая перапіска з Міністэрствам абароны, пасля таго як у «Белорусской военной газете» выйшаў здрадлівы артыкул пра Курапаты. Я задала пытанне: як такое можа друкавацца ў газеце вашага ведамства? У адказе напісалі, што «кожны можа мець свой пункт гледжання». Я ім напісала наступны ліст, у якім адзначыла, што калі вы публікуеце такія пасквілі, то нядзіўна, што ваш міністр аддае загад аб парадзе падчас эпідэміі. Мне адказалі, што яны будуць выконваць усе загады начальства і «галоўнакамандуючага». А гэта азначае - і загад заражаць маладых салдат смяротна небяспечным вірусам.

Суботнікі, парады, футбол - гэта ўсё розныя формы здзеку Лукашэнкі з людзей. Гэтая эпідэмія паказала, наколькі па-рознаму ставяцца да беларусаў улада і яе апаненты. Лідарамі апазіцыі было ўведзенае такое паняцце, як Народны карантын, каб людзі маглі пайсці на самаізаляцыю. Калі вы самі сабе важныя, скарыстайцеся гэтымі рэкамендацыямі. Падумайце пра тое, што любы выхад на вуліцу можа стаць прычынай, праз якую вы захварэеце.

На днях у Віцебску пахавалі праваабаронцу Аляксандра Мікуліна - ў закрытай труне і вельмі хутка, без дазволу на развітанне. Гэта быў малады чалавек, якога я ведала асабіста. Я ўжо не кажу пра велізарную колькасць астатніх, хто сышоў у іншы свет праз гэту эпідэмію. А Лукашэнка працягвае казаць, што ў нас «ад каранавіруса ніхто не памёр».

- Замест таго, каб уводзіць карантын, улады заклікаюць ісці ўсіх на суботнікі. Чым гэта можа скончыцца?

- Я ведаю, што народ закіпае ад такога непавагі да людзей. Беларусам дакладна далі зразумець, што іх жыццё нічога не каштуе ў вачах чалавека, які ўявіў сябе вярхоўным кіраўніком і цешыць уласнае эга. З яго ўжо смяецца ўвесь свет - пара і нам перастаць трываць гэта непаразуменне. Думаю, што асноўная маса грамадзян Беларусі ўжо зрабіла высновы.

Спадзяюся, гэта будуць апошнія рашэнні Лукашэнкі, і неўзабаве пасля эпідэміі наступіць развязка.

- Сёння - Вялікдзень. Праваслаўная царква заклікала: заставайцеся дома, жыцці людзей даражэйшыя. Лукашэнка заяўляе: я буду ў храме, ідзіце і стаўце свечкі.

- Гэта выглядае як тое, што ўлады свядома заражаюць насельніцтва нашай краіны каранавірусам. Лукашэнка сам сабе нешта прыдумаў і забыўся, што на яго ляжа груз адказнасці за страчанае здароўе і жыцці кожнага жыхара Беларусі.

Я не ўмею праклінаць, але, магчыма, выпрабаванне ўпадзе і на яго сям'ю - каб ён сам на сабе адчуў, што гэты дзень можа быць апошнім у яго жыцця, як у тых людзей, якіх ён асуджае на смерць. Тое што адбываецца ў краіне - гэта смяротны прысуд, які Лукашэнка выпісвае ўсім, бо паміраюць не толькі пажылыя людзі.

Мы з мужам на Вялікдзень, вядома, застаёмся дома. Я адказваю не толькі за сябе, але і за мужа, які знаходзіцца ў першай групе рызыкі. У гэтым годзе Вялікдзень мы святкуем без гасцей, самі сабе ладзім невялікае свята, радуемся Уваскрэсенню Хрыста.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках