20 красавiка 2024, Субота, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дажывём да панядзелка?

97
Дажывём да панядзелка?
ФОТА: ONLINE-TEACHER

Што азначае заканчэнне канікул для беларускіх настаўнікаў.

Адкрыццё з панядзелка ў Беларусі школ - гэта фактычнае вынішчэнне настаўнікаў. Медыкі ў бальніцах хоць неяк абароненыя, хоць і там не стае рэспіратараў і ахоўных касцюмаў, колькасць заражаных каранавірусам медработнікаў ідзе на тысячы, лекары паміраюць.

Што ж абароніць настаўнікаў ад заражэння, калі ім давядзецца знаходзіцца ў закрытым памяшканні з 25-30 дзецьмі на працягу ўсяго працоўнага дня? А многія нашы педагогі - людзі старэйшага і пажылога ўзросту і знаходзяцца ў групе рызыкі. Упэўнена, што, калі рашэнне аб працы школ не скасуюць, найбліжэйшым часам нас чакае выбух заражэнняў і смерцяў сярод педагагічных работнікаў.

Навошта дыктатар гэта робіць? Чаму з такой упартасцю гоніць дзяцей і настаўнікаў у школы, патрабуючы не спыняць навучальны працэс нават у суботу і святы?

Асабіста ў мяне адчуванне, што Лукашэнка, канчаткова страціўшы падтрымку людзей і знешнія крыніцы фінансавання, папросту адчувае, што страчвае ўладу. І сённяшнія яго вар'яцкія ўчынкі – падобныя да істэрыкі. «Апошні гастроль» сапраўды хворага чалавека, які спрабуе ў нямоглай злосці знішчыць як мага больш народа.

Размаўляла сёння з адной занепакоенай настаўніцай. Тая пыталася, што рабіць, як ратавацца? Вядома, дзейнічаць. Іншага я параіць не магу. Баіцеся дзейнічаць у інтарэсах усяго грамадства - пачніце змагацца хоць бы за саміх сябе.

Бо гаворка больш не ідзе пра захаванне працоўнага месца і заробку. Гаворка ідзе пра ваша жыццё. І калі яно вам дорага - адмаўляйцеся, прасіце бацькоў не прыводзіць дзяцей у школы, пішыце петыцыі, выступайце ў незалежных СМІ, пікетуйце аддзелы адукацыі, арганізоўвайце забастоўкі. Спектр дзеянняў шырокі.

Галоўнае - усвядоміць уласнае значэнне і адказнасць і перастаць спадзявацца на іншых.

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Charter97.org

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках