6 чэрвеня 2020, Субота, 23:40
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Бел-чырвона-белы сцяг на адкрыцці Алімпійскіх гульняў

6
Фотафакт: Бел-чырвона-белы сцяг на адкрыцці Алімпійскіх гульняў

Нацыянальны сцяг упершыню быў пранесены на цырымоніі адкрыцця гульняў у Барселоне ў 1992-м годзе.

Упершыню беларускія спартоўцы прадстаўлялі суверэнную Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Альбервілі (1992 год) і на летніх гульнях у Барселоне (1992 год), піша сайт radabnr.org.

Беларускі сцяг упершыню быў пранесены на цырымоніі адкрыцця гульняў у Барселоне ў 1992 годзе. У той час беларускія спартоўцы ўваходзілі ў адзіную каманду краін СНД, дзе былі прадстаўленыя былыя савецкія рэспублікі, за выключэннем краінаў Балтыі.

Упершыню незалежная беларуская каманда выступала на зімовых гульнях у Лілехамеры (1994 год) пад бел-чырвона-белым сцягам.