28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія прапанавала накіраваць 100 мільярдаў еўраў для падтрымкі бізнэсу

Еўракамісія прапанавала накіраваць 100 мільярдаў еўраў для падтрымкі бізнэсу

Таксама рэгулятар хоча павялічыць грашовыя субсідыі фермерам.

Еўракамісія мае намер прыцягнуць 100 млрд еўраў пад гарантыі дзяржаў Еўразвязу для фінансавання кароткатэрміновай схемы абароны працоўных месцаў ва ўмовах пандэміі каранавірусу, піша korrespondent.net са спасылкай на Dow Jones.

Акрамя таго, рэгулятар прапануе павялічыць грашовыя субсідыі фермерам разам з захадамі падтрымкі іншых галін эканомікі.

Еўракамісія мае намер апублікаваць пакет сваіх прапаноў у чацвер, 2 красавіка.

Раней стала вядома, што ў Еўракамісіі распрацавалі праграму абароны бізнэсу на перыяд пандэміі. Канцэпцыя скарочанага працоўнага дня дапаможа Еўропе перазапусціць эканамічны рухавік адразу пасля заканчэння карантыну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках