24 красавiка 2024, Серада, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасольства Украіны ў ЗША папрасіла ў Ілана Маска апараты ШВЛ

8
Пасольства Украіны ў ЗША папрасіла ў Ілана Маска апараты ШВЛ
Ілан Маск

Раней Ілан Маск сам прапанаваў краінам, якія жывуць у нястачы, апараты ШВЛ.

Пасольства Украіны ў ЗША звярнулася да заснавальніка кампаній Tesla і SpaceX Ілана Маска з просьбай даць краіне апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ), паведамляе liga.net.

«Украіна - другая па велічыні краіна ў Еўропе з насельніцтвам блізу 40 млн чалавек. Пандэмічная сітуацыя ва Украіне набліжаецца да свайго піку, красавік будзе самым цяжкім. Людзям у шпіталях патрэбныя апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх. Мы гатовыя да супрацоўніцтва!» - гаворыцца ў адказе амбасады на допіс Маска ў Twitter.

Раней Ілан Маск перадаў бальніцам ЗША больш за тысячу апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, і заявіў, што можа бясплатна разаслаць апараты яшчэ ў тыя медычныя ўстановы свету, дзе ёсць «тэрміновая неабходнасць» у іх. Адзінае абмежаванне - гэта павінен быць рэгіён дастаўкі Tesla. Украіна не ўваходзіць у гэты пералік.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках